Перайсці да зместу

Сцэны ля мора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцэны ля мораM:
яп.: あの夏、いちばん静かな海。
Жанр рамантычны фільм[2] і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 101 хв.
Краіна
Мова японская мова
Год 19 кастрычніка 1991[1]
IMDb ID 0103704
Афіцыйны сайт

Сцэны ля мора (A Scene At The Sea, あの夏、いちばん静かな海) — фільм рэжысёра Такесі Кітана (Японія, 1991)

У час працы глуханямы прыбіральнік Шыгару знаходзіць паламаную дошку для віндсерфінгу. Ён рамантуе яе і разам з сяброўкай ідзе на пляж, дзе спрабуе катацца. Спачатку ў яго не атрымліваецца нават узняцца на дошку, іншыя спартмены пацяшаюцца, гледзячы на яго. Шыгару пачынае хадзіць на пляж штодня. Аднойчы ў час катання ягоная дошка ламаецца. Шыгару купляе другую дошку, траціць на гэта ўвесь заробак. Гледзячы на ўпартасць Шыгару, спартсмены пачынаюць паважаць яго. Уладальнік крамы, дзе Шыгару набыў дошку, аднойчы прапануе яму ўдзельнічаць у спаборніцтве па віндсерфінгу. Шыгару разам з сяброўкай едзе на спаборніцтва, аднак не выступае на ім. Тым часам ён ужо робіць пэўныя поспехі ў любым занятку. Увесь час праводзіць на пляжы, закідвае працу. На другім спаборніцтве яго адзначаюць кубкам. Пасля гэтага, ён у непагадзь ідзе на пляж і не вяртаецца.

Здымачная група

[правіць | правіць зыходнік]