Перайсці да зместу

Сфінкс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сфінкс
Пол жанчына
Бацька Тыфон або Orthrus[d]
Маці Яхідна або Хімера
Браты і сёстры Лярнейская гідра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вялікі Сфінкс у Гізе
Грэчаскі сфінкс

Сфінкс — міфічная істота ў старажытнаегіпецкай і старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Сфінкс у старажытнаегіпецкай міфалогіі дух-ахоўнік, увасабленне царскай улады; фантастычная істота з целам ільва і галавою чалавека (звычайна партрэт фараона) або свяшчэннай жывёлы.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі Сфінкс пачвара з тварам і грудзьмі жанчыны, целам ільва і крыламі птушкі, якую наслала Гера ў пакаранне на горад Фівы. Яна забівала кожнага, хто не мог адгадаць яе загадку. Загадку разгадаў Эдып, Сфінкс у роспачы кінулася ў бездань і разбілася.

  • Зельскі А. Г. Сфінкс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 303. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сфинкс // Советская историческая энциклопедия / Гл. ред. Е. М. Жуков. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 13: Славяноведение — Ся Чэн. — (Энциклопедии. Словари. Справочники). — 57 800 экз. — Столб. 991—992. — 1024 столб. с илл. и карт., 8 л. карт и илл. (руск.)