Сфорца
Сфорца | |
---|---|
Перыяд | загас у 1535 годзе |
Тытул: | Герцагі Міланскія |
Родапачынальнік: | Муцыа Атэндола (1369—1423) |
Кагнаты: | сям'я Вісконці |
Радзіма | Італія |
Сфорца — кіруючая дынастыя ў Італіі перыяду Рэнесансу, герцагі Міланскія.
Гісторыя дынастыі
[правіць | правіць зыходнік]Заснавальнікам роду быў Муцыа Атэндола (1369—1423), празваны «Сфорца» (ад італ.: sforzare — «напружваць, душыць», дзеяслоў, утвораны ад італ.: forza — «сіла»), кандацьер з Раманьі, які служыў неапалітанскім каралям з анжуйскай дынастыі.
Яго сын Франчэска Сфорца стаў кіраваць Міланам з 1450 г., стаўшы герцагам пасля свайго цесця, апошняга з роду Вісконці. У гэтай сям'і быў шэраг добрых кіраўнікоў, роўна як і некалькі дэспатаў, некаторыя з якіх былі разумова неўраўнаважанымі.
Пасля род Сфорца злучыўся з сям'ёй Борджыа праз палітычны шлюб Лукрэцыі Борджыа і Джавані Сфорца (пабочнага сына Кастанца Сфорца).
Вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Франчэска Сфорца — першы герцаг міланскі, пабочны сын Муцыа Атэндола. Ажаніўся з Б'янкай Вісконці.
- Алесандра Сфорца — яго малодшы брат.
- Батыста Сфорца, дачка Алесандра, жонка Федэрыга да Мантэфельтра, герцага Урбінскага — мадэлі знакамітых парных партрэтаў П’ера дэла Франчэска.
- Ладавіка Сфорца (Людовіка) (1452—1508) па мянушцы «Маро» (Маўр, Цёмны), таленавіты рэнесансны дзеяч, вядомы таксама тым, што ўзяў на службу Леанарда да Вінчы, быў разбіты ў 1500 Людовікам XII Французскім (гл. Італьянскія войны).
- Б'янка Сфорца — жонка імператара Максіміліяна I.
- Бона Сфорца — польская каралева Бона.
- Кацярына Сфорца — «Тыгрыца Раманьі».
- Джавані Сфорца — адзін з мужоў знакамітай Лукрэцыі Борджыа, унук Алесандра Сфорца.
Тэрыторыя
[правіць | правіць зыходнік]Міланскае герцагства складалася з вялікай часткі Ламбардыі, Генуі, Павіі і Пармы. Кіраўнікі з дынастыі Сфорца спрыялі ператварэнню Мілана ў значны культурны цэнтр.
Са смерцю Франчэска II дынастыя Сфорца спынілася; у 1535 Мілан увайшоў у склад уладанняў Іспаніі.
Міланскія герцагі з роду Сфорца
[правіць | правіць зыходнік]- Франчэска Сфорца — 1450—1466
- Галеаца Марыя Сфорца — 1466—1476, сын папярэдняга
- Джан Галеаца Сфорца — 1476—1494, сын папярэдняга
- Людовіка Маро — 1480—1499, рэстаўрацыя 1500. Дзядзька папярэдняга па бацьку
- Масіміліяна Сфорца — 1512—1515, сын папярэдняга
- Франчэска II Марыя Сфорца — 1521—1535, брат папярэдняга
Герб Сфорца
[правіць | правіць зыходнік]Творы мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]- Міланскі замак Кастэла Сфарцэска, на ўзор якога італьянскія архітэктары ўзвялі сцены Маскоўскага Крамля[1]
- Адна са знакамітых калод Таро — калода Вісконці-Сфорца, датаваная 1428 годам, выраблена мастаком Баніфацыа Бемба да вяселля Б'янкі Вісконці з Франчэска Сфорца [2]. Яго ж — парныя партрэты мужоў
- Леанарда да Вінчы доўга і безвынікова спрабаваў стварыць конную статую Франчэска Сфорца [3]
- Рукапісны «Часаслоў Сфорца», ілюстраваны мініяцюрамі ў Брытанскай бібліятэцы, Лондан (каля 1490) [4]
- Так званы «Трыпціх Сфорца» Рагіра ван дэр Вейдэна створаны мастаком для Алесандра Сфорца [5]
- «Алтар Сфорца» — гл. Майстар алтара Сфорца
У масавай культуры
[правіць | правіць зыходнік]- У рамане «Ганібал» сцвярджаецца, што доктар Лектэр — нашчадак гэтага роду.[6]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Час грандыёзнага будаўніцтва Крамля (II палова XV-пачатак XVI стагоддзя)
- ↑ Tarot History - The Visconti-Sfroza Tarot Deck Архівавана 14 мая 2007.
- ↑ Роберт Уолэйс. Свет Леанарда. Частка IV. Веліч і трагізм. Архівавана 18 мая 2013.
- ↑ Sakramentar Heinrichs II. Архівавана 27 верасня 2007.
- ↑ Weyden, Rogier van der
- ↑ House_of_Sforza
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сфорца // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Коллинсон-Морлей Л. «История династии Сфорца», СПб, 2005.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сфорца на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Кастэла Сфарцэска Архівавана 26 чэрвеня 2012.