Суб’екты Расійскай Федэрацыі
Палітыка |
Расія |
Артыкул — частка серыі: |
Выбары |
Суб’ект Расійскай Федэрацыі або скарочана суб’ект Федэрацыі, суб’ект Расіі — тэрытарыяльная адзінка верхняга ўзроўню ў Расійскай Федэрацыі.
Паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, Расія з’яўляецца федэратыўнай дзяржавай і складаецца з раўнапраўных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, на цяперашні час з 89[1] суб’ектаў — рэспублік, краёў, абласцей, гарадоў федэральнага значэння, аўтаномных абласцей, аўтаномных акруг. Кожны суб’ект федэрацыі, акрамя федэральных органаў, мае сваю выканаўчую (звычайна, губернатара або кіраўніка), заканадаўчую (рэгіянальныя парламенты) і судовую (канстытуцыйны (статутны) суд суб’екта) галіны ўлады. Суб’екты маюць сваю ўласную канстытуцыю або статут, а таксама ўласнае заканадаўства, якое прымаецца рэгіянальнымі парламентамі. Суб’екты федэрацыі маюць па два прадстаўніка ў верхняй палаце расійскага парламента — Савеце Федэрацыі. Ва ўзаемаадносінах з федэральнымі органамі дзяржаўнай улады ўсе суб’екты федэрацыі паміж сабой раўнапраўныя. Суб’екты маюць паўнамоцтвы вырашаць пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй да ведання суб’ектаў. Суб’екты Расійскай Федэрацыі не маюць права выхаду з яе складу.
Сучасны федэратыўны склад Расіі
Асаблівасці статусу суб’ектаў федэрацыі
Расійскую Федэрацыю складаюць рэспублікі, краі, вобласці, горада федэральнага значэння, аўтаномная вобласць і аўтаномныя акругі, якія з'яўляюцца суб’ектамі федэрацыі. У табліцы прыводзяцца асаблівасці канстытуцыйна-прававога статусу кожнага з тыпаў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. У дужках пазначаны артыкулы Канстытуцыі Расіі, якія змяшчаюць адпаведныя палажэнні.
Анексія Крыма Расійскай Федэрацыі, у выніку якой былі ўтвораны 2 новыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль), не мае міжнароднага прызнання.
Рэспубліка |
|
Край, вобласць, Горад федэральнага значэння |
|
Аўтаномная вобласць |
|
Аўтаномная акруга |
|
Размеркаванне суб’ектаў федэрацыі па тыпах
Ніжэй даюцца звесткі пра колькасць суб’ектаў Расійскай Федэрацыі кожнага тыпу і іх тэрытарыяльнае размяшчэнне.
24 рэспублікі[1]. | 9 краёў | 48 абласцей | ||||||
3 гарады федэральнага значэння[1] | 1 аўтаномная вобласць | 4 аўтаномных акругі |
Коды суб’ектаў федэрацыі
Ёсць шэраг кадыровак суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, паводле якіх ім прысвойваюць лічбавыя або літарныя абазначэнні для розных мэт.
Пералік суб’ектаў
№ | Суб’ект федэрацыі | Сцяг | Герб | Тэры- торыя (км²) |
Насельніцтва 01.01.2018 |
Сталіца (Адмініст- ратыўны цэнтр) |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне (паводле АКАТП) |
Код АКАТП | муніцыпальныя ўтварэння |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэспублікі | |||||||||
1 | Адыгея | 7 792 | ▼453 052 | Майкоп | 7 раёнаў і 2 гарады | 79 | 7 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі | ||
2 | Алтай | 92 903 | ▲218 039 | Горна-Алтайск | 10 раёнаў і 1 горад | 84 | 10 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга | ||
3 | Башкартастан | 142 947 | ▼4 063 676 | Уфа | 54 раёны і 21 горад | 80 | 54 муніцыпальныя раёны, 9 гарадскіх акруг | ||
4 | Бурація | 351 334 | ▲984 870 | Улан-Удэ | 21 раён і 2 гарады | 81 | 21 муніцыпальны раён, 2 гарадскія акругі | ||
5 | Дагестан | 50 270 | ▲3 064 394 | Махачкала | 41 раён і 10 гарадоў | 82 | 42 муніцыпальныя раёны, 10 гарадскіх акруг | ||
6 | Інгушэція | 3 628 | ▲487 836 | Магас | 4 раёны і 4 гарады | 26 | 4 муніцыпальныя раёны, 4 гарадскія акругі | ||
7 | Кабардзіна-Балкарыя | 12 470 | ▲865 916 | Нальчык | 10 раёнаў і 3 гарады | 83 | 10 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі | ||
8 | Калмыкія | 74 731 | ▼275 390 | Эліста | 13 раёнаў і 1 горад | 85 | 13 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга | ||
9 | Карачаева-Чаркесія | 14 277 | ▼466 056 | Чаркеск | 10 раёнаў і 2 гарады | 91 | 10 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі | ||
10 | Карэлія | 180 520 | ▼622 433 | Петразаводск | 16 раёнаў і 13 гарадоў | 86 | 16 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі | ||
11 | Комі | 416 774 | ▼840 788 | Сыктыўкар | 12 раёнаў і 8 гарадоў | 87 | 15 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг | ||
12 | Крым[1] | 26 081 | ▲1 913 989 | Сімферопаль | 18 раёнаў і 16 гарадоў | 35[3][4] | 14 муніцыпальных раёнаў, 11 гарадскіх акруг | ||
13 | Мардовія | 26 128 | ▼803 726 | Саранск | 22 раёны і 7 гарадоў | 89 | 22 муніцыпальныя раёны, 1 гарадская акруга | ||
14 | Марый Эл | 23 375 | ▼682 202 | Іашкар-Ала | 14 раёнаў і 4 гарады | 88 | 14 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі | ||
15 | Паўночная Асеція — Аланія | 7 987 | ▼701 940 | Уладзікаўказ | 8 раёнаў і 1 горад | 90 | 8 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга | ||
16 | Татарстан | 67 847 | ▲3 893 756 | Казань | 43 раёна і 14 гарадоў | 92 | 43 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі | ||
17 | Тува | 168 604 | ▲321 597 | Кызыл | 17 раёнаў і 2 гарады | 93 | 17 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі | ||
18 | Удмурція | 42 061 | ▼1 513 288 | Іжэўск | 25 раёнаў і 5 гарадоў | 94 | 25 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг | ||
19 | Хакасія | 61 569 | ▼537 404 | Абакан | 8 раёнаў і 5 гарадоў | 95 | 8 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг | ||
20 | Чачня | 15 647 | ▲1 435 733 | Грозны | 17 раёнаў і 5 гарадоў | 96 | 17 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі | ||
21 | Чувашыя | 18343 | ▼1 230 479 | Чэбаксары | 21 раён і 9 гарадоў | 97 | 21 муніцыпальны раён, 5 гарадскіх акруг | ||
22 | Якуція | 3 083 523 | ▲964 252 | Якуцк | 33 раёны і 5 гарадоў | 98 | 34 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі | ||
Краі | |||||||||
23 | Алтайскі край | 167 996 | ▼2 350 361 | Барнаул | 60 раёнаў і 11 гарадоў | 1 | 60 муніцыпальных раёнаў, 11 гарадскіх акруг | ||
24 | Забайкальскі край | 431 892 | ▼1 072 579 | Чыта | 31 раён і 5 гарадоў | 76 | 31 муніцыпальны раён, 4 гарадскія акругі | ||
25 | Камчацкі край | 464 275 | ▼314 420 | Петрапаўлаўск-Камчацкі | 11 раёнаў і 2 гарады | 30 | 11 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі | ||
26 | Краснадарскі край | 75 485 | ▲5 600 893 | Краснадар | 37 раёнаў і 15 гарадоў | 3 | 37 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг | ||
27 | Краснаярскі край | 2 366 797 | ▲2 876 360 | Краснаярск | 54 раёны і 19 гарадоў | 4 | 44 муніцыпальныя раёны, 17 гарадскіх акруг | ||
28 | Пермскі край | 160 236 | ▼2 623 155 | Перм | 33 раёны і 14 гарадоў | 57 | 42 муніцыпальныя раёны, 6 гарадскіх акруг | ||
29 | Прыморскі край | 164 673 | ▼1 912 118 | Уладзівасток | 22 раёны і 12 гарадоў | 5 | 22 муніцыпальныя раёны, 12 гарадскіх акруг | ||
30 | Стаўрапольскі край | 66 160 | ▼2 799 951 | Стаўрапаль | 26 раёнаў і 10 гарадоў | 7 | 26 муніцыпальных раёнаў, 9 гарадскіх акруг | ||
31 | Хабараўскі край | 66 160 | ▼1 327 670 | Хабараўск | 17 раёнаў і 6 гарадоў | 8 | 17 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі | ||
Вобласці | |||||||||
32 | Амурская вобласць | 361 908 | ▼798 003 | Благавешчанск | 20 раёнаў і 7 гарадоў | 10 | 20 муніцыпальных раёнаў, 8 гарадскіх акруг | ||
33 | Арлоўская вобласць | 24 652 | ▼747 034 | Арол | 24 раёны і 3 гарады | 54 | 24 муніцыпальныя раёны, 3 гарадскія акругі | ||
34 | Архангельская вобласць[5] | 589 913 | ▼1 154 856 | Архангельск | 20 раёнаў і 8 гарадоў (з НАА) | 11 | 19 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг (без НАА) | ||
35 | Арэнбургская вобласць | 123 702 | ▼1 977 445 | Арэнбург | 35 раёнаў і 12 гарадоў | 53 | 35 муніцыпальных раёнаў, 9 гарадскіх акруг | ||
36 | Астраханская вобласць | 49 024 | ▼1 017 052 | Астрахань | 11 раёнаў і 3 гарады | 12 | 11 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі | ||
37 | Белгародская вобласць | 27 134 | ▼1 550 026 | Белгарад | 21 раён і 6 гарадоў | 14 | 19 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі | ||
38 | Бранская вобласць | 34 857 | ▼1 210 912 | Бранск | 27 раёнаў і 5 гарадоў | 15 | 27 муніцыпальных раёнаў, 6 гарадскіх акруг | ||
39 | Валагодская вобласць | 144 527 | ▼1 176 678 | Волагда | 26 раёнаў і 4 гарады | 19 | 26 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі | ||
40 | Валгаградская вобласць | 112 877 | ▼2 520 516 | Валгаград | 32 раёны і 6 гарадоў | 18 | 32 муніцыпальныя раёны, 6 гарадскіх акруг | ||
41 | Варонежская вобласць | 52216 | ▲2 345 520 | Варонеж | 32 раёны і 15 гарадоў | 20 | 31 муніцыпальны раён, 3 гарадскія акругі | ||
42 | Іванаўская вобласць | 21 437 | ▼1 014 620 | Іванава | 21 раён і 6 гарадоў | 24 | 21 муніцыпальны раён, 6 гарадскіх акруг | ||
43 | Іркуцкая вобласць | 774 846 | ▼2 403 643 | Іркуцк | 33 раёны і 14 гарадоў | 25 | 27 муніцыпальных раёнаў, 9 гарадскіх акруг | ||
44 | Калінінградская вобласць | 15 125 | ▲994 708 | Калінінград | 13 раёнаў і 6 гарадоў | 27 | 15 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг | ||
45 | Калужская вобласць | 29 777 | ▼1 011 069 | Калуга | 24 раёны і 4 гарады | 29 | 24 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі | ||
46 | Кастрамская вобласць | 60 211 | ▼643 330 | Кастрама | 24 раёны і 8 гарадоў | 34 | 24 муніцыпальныя раёны, 6 гарадскіх акруг | ||
47 | Кемераўская вобласць | 95 725 | ▼2 695 028 | Кемерава | 19 раёнаў і 18 гарадоў | 32 | 18 муніцыпальных раёнаў, 16 гарадскіх акруг | ||
48 | Кіраўская вобласць | 120374 | ▼1 283 400 | Кіраў | 39 раёнаў і 5 гарадоў | 33 | 39 муніцыпальных раёнаў, 6 гарадскіх акруг | ||
48 | Курганская вобласць | 71 488 | ▼845 597 | Курган | 24 раёны і 9 гарадоў | 37 | 24 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі | ||
49 | Курская вобласць | 29 997 | ▼1 116 021 | Курск | 28 раёнаў і 5 гарадоў | 38 | 28 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг | ||
50 | Ленінградская вобласць | 83 908 | ▲1 813 677 | Санкт-Пецярбург[6] | 17 раёнаў і 20 гарадоў | 41 | 17 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга | ||
51 | Ліпецкая вобласць | 24 047 | ▼1 150 630 | Ліпецк | 18 раёнаў і 2 гарады | 42 | 18 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі | ||
52 | Магаданская вобласць | 462 464 | ▼144 375 | Магадан | 8 раёнаў і 2 гарады | 44 | 8 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга | ||
53 | Маскоўская вобласць | 44 329 | ▲7 504 339 | лічыцца Масква[7], урад у Краснагорску | 38 раёнаў і 56 гарадоў | 46 | 16 муніцыпальных раёнаў, 51 гарадская акруга (46 гарадоў і 5 ЗАТА), з 2018 года 56 гарадскіх акруг і 11 муніцыпальных раёнаў | ||
54 | Мурманская вобласць | 144 902 | ▼753 226 | Мурманск | 5 раёнаў і 13 гарадоў | 47 | 5 муніцыпальных раёнаў, 14 гарадскіх акруг | ||
55 | Наўгародская вобласць | 54 501 | ▼606 305 | Вялікі Ноўгарад | 21 раён і 3 гарады | 49 | 21 муніцыпальны раён, 1 гарадская акруга | ||
56 | Ніжагародская вобласць | 76 624 | ▼3 234 676 | Ніжні Ноўгарад | 48 раёнаў і 12 гарадоў | 22 | 48 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі | ||
57 | Новасібірская вобласць | 177 756 | ▲2 789 095 | Новасібірск | 30 раёнаў і 7 гарадоў | 50 | 30 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг | ||
58 | Омская вобласць | 24 652 | ▼747 034 | Омск | 32 раёны і 6 гарадоў | 52 | 32 муніцыпальныя раёны, 1 гарадская акруга | ||
59 | Пензенская вобласць | 43 352 | ▼1 331 621 | Пенза | 28 раёнаў і 5 гарадоў | 56 | 27 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі | ||
60 | Пскоўская вобласць | 55 399 | ▼636 240 | Пскоў | 24 раёны і 2 гарады | 58 | 24 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі | ||
61 | Разанская вобласць | 39 605 | ▼1 121 316 | Разань | 25 раёнаў і 4 гарады | 61 | 25 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі | ||
62 | Растоўская вобласць | 100 967 | ▼4 219 732 | Растоў-на-Доне | 43 раёны і 16 гарадоў | 60 | 43 муніцыпальныя раёны, 12 гарадскіх акруг | ||
63 | Самарская вобласць | 53 565 | ▼3 193 189 | Самара | 27 раёнаў і 10 гарадоў | 36 | 27 муніцыпальных раёнаў, 10 гарадскіх акруг | ||
64 | Саратаўская вобласць | 101 240 | ▼2 463 223 | Саратаў | 38 раёнаў і 13 гарадоў | 63 | 38 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі | ||
65 | Сахалінская вобласць | 87 101 | ▲490 595 | Южна-Сахалінск | 17 раёнаў і 9 гарадоў | 64 | 1 муніцыпальны раён, 17 гарадскіх акруг | ||
66 | Смаленская вобласць | 49 779 | ▼949 250 | Смаленск | 25 раёнаў і 2 гарады | 66 | 25 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі | ||
67 | Свярдлоўская вобласць | 194 307 | ▼4 325 318 | Екацярынбург | 30 раёнаў і 34 гарады | 65 | 5 муніцыпальных раёнаў, 68 гарадскіх акруг | ||
68 | Тамбоўская вобласць | 34 462 | ▼1 034 269 | Тамбоў | 23 раёны і 7 гарадоў | 68 | 23 муніцыпальныя раёны, 7 гарадскіх акруг | ||
69 | Томская вобласць | 314 391 | ▼1 077 896 | Томск | 16 раёнаў і 6 гарадоў | 69 | 16 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі | ||
70 | Тульская вобласць | 25 679 | ▼1 492 018 | Тула | 23 раёны і 9 гарадоў | 70 | 23 муніцыпальныя раёны, 3 гарадскія акругі | ||
71 | Уладзімірская вобласць | 29 084 | ▼1 378 528 | Уладзімір | 16 раёнаў і 10 гарадоў | 17 | 16 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг | ||
72 | Ульянаўская вобласць | 37 181 | ▼1 246 289 | Ульянаўск | 21 раён і 6 гарадоў | 73 | 21 муніцыпальны раён, 3 гарадскія акругі | ||
73 | Цвярская вобласць | 84 201 | ▼1 283 754 | Цвер | 36 раёнаў і 12 гарадоў | 28 | 36 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг | ||
74 | Цюменская вобласць[8] | 1 464 173 | ▲3 691 802 | Цюмень | 38 раёнаў і 26 гарадоў (с ХМАА і ЯНАА) |
71 | 21 муніцыпальны раён, 5 гарадскіх акруг (без ХМАА і ЯНАА) | ||
75 | Чалябінская вобласць | 88 529 | ▼3 492 740 | Чалябінск | 24 раёны і 23 гарады | 74 | 27 муніцыпальных раёнаў, 16 гарадскіх акруг | ||
76 | Яраслаўская вобласць | 36 177 | ▼1 265 247 | Яраслаўль | 17 раёнаў і 11 гарадоў | 78 | 17 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі | ||
Гарады федэральнага значэння | |||||||||
77 | Масква | 2 561 | ▲12 500 123 | Масква | 12 адміністрацыйных акруг | 45 | 146 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў (125 раёнаў, 2 гарадскія акругі, 19 паселішчаў) | ||
78 | Санкт-Пецярбург | 1 403 | ▲5 356 755 | Санкт-Пецярбург | 18 раёнаў | 40 | 111 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў (81 муніцыпальная акруга, 9 гарадоў і 21 пасёлак) | ||
79 | Севастопаль[1] | 864 | ▲436 463 | Севастопаль | 4 раёны | 67[4][9] | 10 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў (9 муніцыпальных акруг, 1 горад) | ||
Аўтаномная вобласць | |||||||||
80 | Яўрэйская АВ | 36 271 | ▼162 099 | Бірабіджан | 5 раёнаў і 1 горад | 99 | 5 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга | ||
Аўтаномныя акругі | |||||||||
81 | Ненецкая АА[5] | 176 810 | ▲44 058 | Нар’ян-Мар | 1 раён і 1 горад | 11 | 1 муніцыпальны раён, 1 гарадская акруга | ||
82 | Ханты-Мансійская АА — Югра[8] | 534 801 | ▲1 654 942 | Ханты-Мансійск | 9 раёнаў і 14 гарадоў | 71 | 9 муніцыпальных раёнаў, 13 гарадскіх акруг | ||
83 | Чукоцкая АА | 721 481 | ▼48 895 | Анадыр | 8 раёнаў і 1 горад | 77 | 6 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга | ||
84 | Ямала-Ненецкая АА[8] | 769 250 | ▲538 026 | Салехард | 7 раёнаў і 8 гарадоў | 71 | 7 муніцыпальных раёнаў, 6 гарадскіх акруг | ||
Расійская Федэрацыя | 17 125 191 | ▲146 877 088 | Масква |
Іншыя асаблівасці тэрытарыяльнага ладу Расіі
Групіроўкі рэгіёнаў Расіі
Суб’екты Расійскай Федэрацыі групуюць у:
- 8 федэральных акруг (да 2010 года — 7, у 2014—2016 гадах — 9);
- 12 эканамічных раёнаў;
- 10 геаграфічных раёнаў;
- 8 прыродных раёнаў[10];
- 4 ваенныя акругі (да 2010 года — 6);
- 11 гадзінных паясоў (у 2010—2014 гадах — 9).
- 10 арбітражных судовых акруг
Зноскі
- ↑ а б в г д Большая частка Крымскага паўвострава з’яўляецца аб’ектам тэрытарыяльнага канфлікту паміж Расіяй, якая анексавала і кантралюе тэрыторыю, і Украінай. Паводле федэратыўнага складу Расіі, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны суб’екты Расійскай Федэрацыі — Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Паводле адміністрацыйнага падзелу Украіны, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны рэгіёны Украіны — Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з адмысловым статусам Севастопаль. Пасля правядзення ў чатырох акупаваных рэгіёнах Украіны фіктыўных рэферэндумаў Расія заявіла аб далучэнні тэрыторый Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны ў склад Расіі.
- ↑ Канстытуцыйны суд Расійскай Федэрацыі ў сваёй пастанове ад 14 ліпеня 1997 года № 12-П "Па справе тлумачэння палажэння змешчанага ў частцы 4 артыкула 66 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі пра ўваходжанне аўтаномнай акругі ў склад краю, вобласці вызначыў, што частка 4 артыкула 66 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі пра ўваходжанне аўтаномнай акругі ў склад краю, вобласці носіць канстатацыйны характар. Ужыванне паняцця «ўваходзіць» азначае прызнанне Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі існага да яе ўступлення ў сілу стану, паводле якога аўтаномныя акругі, якія не аформілі змяненне свайго статусу, па-ранейшаму ўваходзяць у склад адпаведнага краю або вобласці. Цяпер такімі з’яўляюцца ўсе аўтаномныя акругі, акрамя Чукоцкай аўтаномнай акругі.
- ↑ Коды АКАТП (Рэспубліка Крым)
- ↑ а б Змена 243/2014 АКАТП
- ↑ а б У склад Архангельскай вобласці уваходзіць Ненецкая аўтаномная акруга.
- ↑ Адміністрацыйны цэнтр — горад Санкт-Пецярбург не ўваходзіць у склад Ленінградскай вобласці.
- ↑ Адміністрацыйны цэнтр — горад Масква не ўваходзіць у склад Маскоўскай вобласці
- ↑ а б в У склад Цюменскай вобласці ўваходзіць Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра і Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга.
- ↑ Кады АКАТП (Севастопаль)
- ↑ Прыродныя раёны Расіі
Спасылкі
- Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі. Артыкул 65, дзе пералічаныя суб’екты Расійскай Федэрацыі
- Геокоды адміністрацыйна тэрытарыяльнага дзялення Расіі Архівавана 26 ліпеня 2015.