Перайсці да зместу

Стыў Манданда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Стыў Манданда
Агульная інфармацыя
Мянушка Феномен (фр.: Il fenomeno)[1]
Нарадзіўся 28 сакавіка 1985(1985-03-28)[2][3] (39 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
 ДР Конга
Рост 187 см
Вага 88 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Рэн
Нумар 30
Маладзёжныя клубы
2000—2004 Францыя Гаўр
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2008 Францыя Гаўр 67 (-66)
2007—2008   Францыя Марсель 34 (-41)
2008—2016 Францыя Марсель 334 (-346)
2016—2017 Англія Крыстал Пэлас 9 (-17)
2017—2022 Францыя Марсель 135 (-156)
2022— Францыя Рэн 13 (-10)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Францыя Францыя (да 18) 2 (-0)
2004—2007 Францыя Францыя (да 21) 17 (-10)
2008 Францыя Францыя B 2 (-0)
2008— Францыя Францыя 35 (-33)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Расія 2018
Срэбра Катар 2022
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стыў Манданда (фр.: Steve Mandanda; нар. 28 сакавіка 1985, Кіншаса, Заір) — французскі футбаліст кангалезскага паходжання, брамнік клуба «Рэн». Пачынаў кар’еру ў «Гаўры», у 2016—2017 гадах гуляў за англійскі «Крыстал Пэлас». Выступае за нацыянальную зборную Францыі, чэмпіён свету 2018 года, удзельнік чэмпіянатаў свету 2010 і 2022, чэмпіянатаў Еўропы 2008, 2012 і 2016. Раней выступаў за моладзевую зборную Францыі, у яе складзе браў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2006.

Чэмпіён Францыі 2010 года, трохразовы ўладальнік Кубка французскай лігі і Суперкубка Францыі. Найлепшы брамнік чэмпіянату Францыі 2007/08 і 2010/11[4].

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Стыў з’яўляецца старэйшым з чатырох сыноў у сям’і. Неўзабаве пасля нараджэння Стыва яго бацька з’ехаў у Францыю. Пасля таго як Стыву споўнілася два гады, ён разам з маці пераехаў за бацькам. Першыя два гады сям’я жыла ў Эўро, затым пераехала на адзін год у Невер, пасля чаго вярнулася назад у Нармандыю.

У 15 гадоў Стыў трапіў у сістэму футбольнага клуба «Гаўр». Першапачаткова ён абраў клуб «Кан», але пасля аднаго з матчаў ён трапіў у бальніцу з апендыцытам. Пасля аперацыі Стыва і яго бацькоў знайшоў скаўт «Гаўра», які ўгаварыў таленавітага брамніка змяніць клуб.

Стыў чатыры гады выступаў за розныя моладзевыя каманды, пасля чаго ў сезоне 2004/05 быў пераведзены ў асноўны склад каманды, якая выступала тады ў Лізе 2.

«Алімпік» Марсель

[правіць | правіць зыходнік]

У «Марсель» Стыў прыехаў 23 ліпеня 2007 года[5], і ўжо на наступны дзень прыступіў да трэніровак з камандай[6]. У камандзе ён атрымаў 30-ы нумар і першапачаткова планаваўся як другі брамнік пасля Седрыка Карасо. Аднак у жніўні 2008 года, калі Карасо атрымаў цяжкую траўму ахіла[7] і выбыў на доўгі тэрмін, трэнеру каманды прыйшлося даверыць месца ў браме маладому галкіперу. Яго дэбют адбыўся ў гасцявым матчы пятага тура супраць клуба «Кан», які «Алімпік» перамог з лікам 2:1[8].

«Крыстал Пэлас»

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2016 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у англійскі клуб «Крыстал Пэлас», аднак большую частку сезона 2016/17 прапусціў з-за траўмы, згуляў у 10 матчах ва ўсіх турнірах. У ліпені 2017 года за 3 млн еўра вярнуўся ў «Марсель».

У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Марселем» і хутка стаў іграком «Рэна».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Стыў перад дэбютам у галоўнай зборнай Францыі выступаў за розныя моладзевыя зборныя. Яго дэбют у зборнай прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Эквадора 27 мая 2008 года, Манданда выйшаў адразу пасля перапынку, замяніўшы Себасцьена Фрэя і здолеў захаваць свае вароты ў недатыкальнасці, той матч скончыўся перамогай французскай зборнай з лікам 2:0.

Алімпік Марсель:

Францыя:

Зноскі

  1. Mon gardien, ce héros (фр.)(недаступная спасылка). OM.net (31 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 31 ліпеня 2011.
  2. STEVE MANDANDA // Argentine Soccer Database
  3. Steve Mandanda // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Meilleur gardien de Ligue 1 (фр.)(недаступная спасылка). sportpalmares.eu. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 31 ліпеня 2011.
  5. Accord trouvé pour Steve Mandanda Архівавана 23 ліпеня 2010.. OM.net
  6. Steve Mandanda: «A really, really high level» Архівавана 15 сакавіка 2017.. OM.net
  7. Каррасо готов к возвращению на поле. sport-express.ru
  8. Дебют Стива Манданды принёс первую победу «Марселю»(недаступная спасылка). championat.ru