Перайсці да зместу

Стрэпет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стрэпет

Самец стрэпета
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tetrax tetrax (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Otis tetrax
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  563379
NCBI  172684
EOL  915400
FW  369004
Tetrax tetrax

Стрэ́пет[1] (Tetrax tetrax) — від птушак з сямейства драфіных.

Велічынёй стрэпет з курыцу, даўжыня да 50 см, маса да 950 г. Апярэнне спіны шаравата-вохрыстае, з цёмным струменістым малюнкам, брушка белае, шыя чорная з дзвюма белымі палосамі, крылы белыя, з чорнымі канцамі. У самца шыя бураватая з стракацінамі. Зімой самец афарбаваны як самка. Шлюбны голас самца — сухое «тррэк-кррэк».

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў стэпах і паўпустынях Еўразіі і Паўночнай Афрыкі, толькі там, дзе засталіся ўчасткі цаліны. З-за суцэльнага ўзворвання стэпаў у многіх месцах стрэпеты сталі рэдкасцю. Нешматлікі, месцамі знікаючы від, знаходзіцца пад аховай. На Беларусі да канца XVIII ст. гнездаваўся на паўднёвым усходзе, у апошнія часы не адзначаны.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Стрэпеты кормяцца насякомымі, насеннем, парасткамі.

Асцярожныя птушкі, трымаюцца паасобку ці парамі, толькі перад адлётам на зімоўку яны збіраюцца ў чароды. Палёт стрэпета своеасаблівы. Сарваўшыся з зямлі, ён ляціць вельмі хутка. Здаецца, што птушка дрыжыць і трымціць на месцы, але ў той жа час хутка рухаецца наперад. У палёце крылы выдаюць здалёку чутны своеасаблівы свіст.

Зноскі

  1. Напісанне Стэпет ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.205, арт. Драфіныя, подпіс пад выявай

Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.