Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі
Выгляд
Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Stanisław Władysław Potocki | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Матэвуш Жавускі | ||||||
Пераемнік | Антоні Міхал Патоцкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Заранак-Гарбоўскі | ||||||
Пераемнік | Антоні Пацей | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XVII стагоддзе | ||||||
Смерць |
27 чэрвеня 1732 |
||||||
Род | Патоцкія | ||||||
Бацька | Фелікс Казімір Патоцкі | ||||||
Маці | Крысціна Любамірская | ||||||
Жонка | Альжбета Ганна Францкевіч-Радзімінская, Марыяна Жавуская | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі (? — 27 чэрвеня 1732) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Лоўчы ВКЛ у 1704—1710, вялікі стражнік літоўскі у 1710—1729, ваявода белзскі з 1729.
Неаднаразова быў паслом на соймы.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Сын Фелікса Казіміра Патоцкага, вялікага кароннага гетмана, і Крысціны Любамірскай.
Двойчы быў жанаты: спачатку з Альжбетай Ганнай Францкевіч-Радзімінскай, дачкой старосты слонімскага Стэфана Францкевіча-Радзімінскага, а ў 1712 другі раз ажаніўся з Марыянай Жавускай, дачкой вялікага кароннага гетмана Станіслава Матэвуша Жавускага. Дзяцей не пакінуў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Патоцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 407. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.