Спіс памерлых у 2017 годзе
Выгляд
Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 7 студзеня: Марыу Суарыш (92) — партугальскі палітык-сацыяліст, прэм'ер-міністр Партугаліі (1976—1978, 1983—1985), прэзідэнт Партугаліі (1986—1996)[1].
- 7 студзеня: Антон Шукелойць (101) — грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША[2].
- 8 студзеня: Валерый Панамароў (73) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар тэатра і кіно[3].
- 8 студзеня: Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані (82) — аятала і старац Ірану, старшыня Сходу ісламскай рады Ірану (1980—1989), Прэзідэнт Ірану (1989—1997)[4].
- 9 студзеня: Зыгмунт Баўман (91) — польскі і англійскі філосаф, сацыёлаг[5].
- 10 студзеня: Раман Герцаг (82) — нямецкі палітык, федэральны прэзідэнт Германіі (1994—1999)[6].
- 14 студзеня: Уладзімір Канстанцінавіч Вайцецкі (83) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
- 27 студзеня: Валерый Болатаў (46) — кіраўнік Луганскай народнай рэспублікі (2014)[7].
- 28 студзеня: Аляксандр Ціхановіч (64) — беларускі эстрадны спявак, народны артыст Беларусі[8].
- 31 студзеня: Анатоль Бараноўскі (79) — беларускі мастак-жывапісец, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), Народны мастак Беларусі (2012).
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 2 лютага: Сюніціро Акано (85) — японскі футбаліст.
- 22 лютага: Аляксей Васілевіч Пятрэнка (78) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст РСФСР (1988), народны артыст Украіны (1999).
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 5 сакавіка: Васіль Шарапаў (100) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1955—1968).
- 13 сакавіка: Вера Іосіфаўна Баркоўская (89) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
- 18 сакавіка: Чак Беры (90) — амерыканскі спявак, гітарыст, аўтар песень[9].
- 22 сакавіка: Лембіт Ульфсак (69) — савецкі і эстонскі акцёр.
- 26 сакавіка: Май Данцыг (86) — беларускі мастак, народны мастак Беларусі (1995)[10].
- 29 сакавіка: Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў (88) — савецкі і амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003).
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 красавіка: Яўген Еўтушэнка (84) — расійскі паэт[11].
- 13 красавіка: Юрый Мікалаевіч Бохан (51) — беларускі гісторык і археолаг.
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 8 мая: Мікола Аўрамчык (97) — беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык[12].
- 8 мая: Міхаіл Трэйсцер (90) — беларускі грамадскі дзеяч, старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання былых вязняў гета і канцэнтрацыйных лагераў, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза яўрэяў — былых вязняў фашызму[13].
- 12 мая: Маўна Койвіста (93) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Фінляндыі (1982—1994).
- 22 мая: Віктар Купрэйчык (67) — беларускі шахматыст, гросмайстар (1980)[14].
- 26 мая: Збігнеў Бжазінскі (89) — амерыканскі палітолаг, сацыёлаг[15].
- 29 мая: Мануэль Нар’ега (83) — панамскі ваенны і палітык, былы прэзідэнт Панамы[16].
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 4 чэрвеня: Хуан Гайтысола (86) — іспанскі пісьменнік «пакалення пяцідзесятых гадоў» (Generación del 50), крытык і журналіст.
- 13 чэрвеня: Ульф Старк (72) — шведскі дзіцячы пісьменнік[17].
- 15 чэрвеня: Аляксей Баталаў (88) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно[18].
- 16 чэрвеня: Гельмут Коль (87) — былы Федэральны канцлер Германіі[19].
- 30 чэрвеня: Аляксандр Крывіцкі (89) — беларускі мовазнавец[20].
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 2 ліпеня: Сяргей Рассадзін (58) — беларускі гісторык, археолаг, геральдыст; доктар гістарычных навук, прафесар[21].
- 4 ліпеня: Данііл Гранін (98) — савецкі і расійскі пісьменнік і грамадскі дзеяч[22].
- 9 ліпеня: Ілья Глазуноў (87) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, педагог[23].
- 17 ліпеня: Мішэль Рэнеры (58) — пасол Францыі ў Беларусі (2009—2013)[24].
- 30 ліпеня: Уладзімір Бядуля (90) — старшыня калгасу «Савецкая Беларусь», двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1971, 1987), Заслужаны работнік культуры БССР (1977)[25].
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 2 жніўня: Аляксандр Герасіменка (71) — беларускі палітык і дыпламат[26].
- 15 жніўня: Гунарс Біркертс (92) — амерыканскі архітэктар латвійскага паходжання[27].
- 16 жніўня: Вера Глаголева (61) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёрка, народная артыстка Расіі (2011)[28].
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 5 верасня: Нікалас Бломберген (97) — амерыканскі фізік нідэрландскага паходжання. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1981).
- 9 верасня: Радзівон Бас (64) — беларускі прадзюсар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь[29].
- 13 верасня: Генадзь Алейнікаў (69) — беларускі эканаміст, старшыня Нацыянальнага банка Беларусі (1997—1998)[30].
- 18 верасня: Зураб Саткілава (80) — расійскі оперны спявак, Народны артыст СССР (1979)[31].
- 21 верасня: Ліліян Бетанкур (94) — французская прадпрымальніца і мецэнат[32].
- 25 верасня: Анатоль Грамыка (85) — расійскі дыпламат ды навукоўца, член-карэспандэнт АН СССР. Сын Андрэя Грамыкі.
- 29 верасня: Дзмітрый Смольскі (80) — беларускі кампазітар, народны артыст Беларусі (1987)[33].
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 кастрычніка: Валерый Фёдаравіч Ачайкін (79) — беларускі архітэктар чувашскага паходжання, мастак і педагог[34].
- 3 кастрычніка: Джалал Талабані (83) — Прэзідэнт Іраку (2005—2014)[35].
- 6 кастрычніка: Галіна Ануфрыеўна Васілеўская (90) — беларуская пісьменніца.
- 15 кастрычніка: Дзмітрый Мар'янаў (47) — савецкі і расійскі акцёр[36].
- 20 кастрычніка: Аркадзь Шур (87) — беларускі трэнер, заслужаны трэнер Беларусі (1990)[37].
- 29 кастрычніка: Георгій Паплаўскі (86) — беларускі мастак, народны мастак Беларусі (1997), акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі (1995)[38]
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- 10 лістапада: Міхаіл Задорнаў (69) — расійскі сатырык[39].
- 13 лістапада: Аліна Яноўская (94) — польская актрыса.
- 15 лістапада: Эдуард Скобелеў (81) — беларускі дзіцячы пісьменнік[40].
- 19 лістапада: Яна Новатна (49) — чэшская тэнісістка[41].
- 22 лістапада: Дзмітрый Хварастоўскі (55) — расійскі оперны спявак, Народны артыст Расіі (1995)[42].
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]- 4 снежня: Алі Абдула Салех (75) — Прэзідэнт Емена (1994—2012)[43].
- 5 снежня: Міхай I (96) — кароль Румыніі ў 1927—1930 і 1940—1947 гадах[44].
- 6 снежня: Джоні Халідэй (74) — французскі рок-спявак, кампазітар і акцёр.
- 9 снежня: Леанід Бранявы (88) — савецкі акцёр[45]
- 10 снежня: Іван Іванавіч Мацкевіч (70) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[46].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Памёр Марыу Саарэш — бацька сучаснай дэмакратычнай Партугаліі
- ↑ Памёр патрыярх беларускай эміграцыі Антон Шукелойць. Ён пражыў 101 год
- ↑ Памёр рэжысёр Валерый Панамароў, які экранізаваў Купалу і Быкава
- ↑ Былы прэзідэнт Ірана Рафсанджані памёр ва ўзросце 82 год
- ↑ Памёр філосаф і сацыёлаг Зыгмунт Баўман
- ↑ Памёр былы прэзідэнт Германіі Раман Герцаг(недаступная спасылка)
- ↑ У Маскве памёр першы кіраўнік «ЛНР» 46-гадовы Валерый Болатаў Архівавана 22 кастрычніка 2020.
- ↑ Памёр народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч(недаступная спасылка)
- ↑ Ветэран рок-н-ролу Чак Беры памёр у Місуры(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 10 снежня 2017.
- ↑ Пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Май Данцыг(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020. Праверана 10 снежня 2017.
- ↑ Памёр паэт Яўген Еўтушэнка(недаступная спасылка)
- ↑ Памёр Ганаровы грамадзянін Бабруйшчыны, паэт Мікола Аўрамчык Архівавана 26 кастрычніка 2020.
- ↑ Памяці Міхаіла Абрамовіча Трэйсцера Архівавана 19 мая 2017. (руск.)
- ↑ Памёр шахматыст Віктар Купрэйчык
- ↑ Памёр Збігнеў Бжэзінскі
- ↑ Памёр былы дыктатар Панамы Мануэль Нар'ега
- ↑ Памёр аўтар «Дыктатара», шведскі пісьменнік Ульф Старк Архівавана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ Памёр народны артыст СССР Аляксей Баталаў Архівавана 12 кастрычніка 2017.
- ↑ Памёр былы канцлер ФРГ Гельмут Коль(недаступная спасылка)
- ↑ Памёр навуковец Аляксандр Крывіцкі, знаўца беларускіх дыялектаў. Водгукі калегаў
- ↑ Памёр археолаг Сяргей Рассадзін Архівавана 6 мая 2018.
- ↑ Памёр пісьменнік Данііл Гранін
- ↑ Не стала расійскага мастака Іллі Глазунова
- ↑ Пайшоў з жыцця Мішэль Рэнеры Архівавана 21 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Памёр Уладзімір Бядуля, гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч Беларусі
- ↑ «Працоўнай мовай у яго была беларуская»: памёр былы мер Мінска Аляксандр Герасіменка
- ↑ Умер автор проекта "Замка Света" архитектор Гунарс Биркертс (руск.). Delfi.lv (16 жніўня 2017). Праверана 15 жніўня 2017.
- ↑ Памерла расійская актрыса Вера Глаголева
- ↑ Памёр заснавальнік «Славянскага базару» Радзівон Бас(недаступная спасылка)
- ↑ Памёр былы кіраўнік Нацбанка Генадзь Алейнікаў
- ↑ Памёр народны артыст СССР Зураб Саткілава
- ↑ Памерла самая багатая жанчына свету
- ↑ Памёр кампазітар Дзмітрый Смольскі
- ↑ Очайкин Валерий Фёдорович
- ↑ Памёр экс-прэзідэнт Ірака Джаляль Талабані
- ↑ Памёр акцёр Дзмітрый Марыянаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2021. Праверана 10 снежня 2017.
- ↑ Пайшоў з жыцця Аркадзь Майсеевіч Шур (руск.)
- ↑ Пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі(недаступная спасылка)
- ↑ Памёр расійскі сатырык Міхаіл Задорнаў. Што ён казаў пра Беларусь
- ↑ Памёр беларускі пісьменнік Эдуард Скобелеў
- ↑ Тэнісістка Яна Новатна памерла ва ўзросце 49 гадоў
- ↑ Памёр расійскі оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі
- ↑ Загінуў Алі Абдала Салех — былы прэзідэнт Емена Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Памёр былы «кароль-камсамолец» Румыніі Міхай І
- ↑ Памёр акцёр Леанід Бранявы
- ↑ Пайшоў з жыцця заслужаны артыст Беларусі Іван Мацкевіч