Перайсці да зместу

Справа «0 праміле»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Справа «0 праміле» — крымінальная справа супраць журналіста TUT.BY Кацярыны Барысевіч і доктара хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна ў сувязі з апублікаваннем інфармацыі, што ў крыві Рамана Бандарэнкі было знойдзена 0 праміле алкаголю.

Пасля таго як А. Сарокін перадаў К. Барысевіч медыцынскую інфармацыю, што забіты Р. Бандарэнка быў абсалютна цвярозы (пацверджана даведкай, падпісанай 12.11.2020 года біёлагам Куравай[1]), і Барысевіч апублікавала гэтыя звесткі, фактычна абвергла заявы А. Лукашэнкі і Н. Качанавай, што Бандарэнка быў п’яны, Барысевіч і Сарокіна затрымалі 19 лістапада 2020 года ў Мінску[2].

2 сакавіка 2021 года суд Маскоўскага раёна горада Мінска (суддзя — Святлана Бандарэнка) абвясціў прысуд: Кацярыну Барысевіч прызналі вінаватай у падбухторванні да выдавання медыцынскай таямніцы і прысудзілі 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь[3]. Урач Арцём Сарокін быў прызнаны вінаватым у выдаванні медыцынскай таямніцы журналістцы і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год, а таксама пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічынь[3].

Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 20 красавіка 2021 года, задаволена не была[4].

19 мая 2021 года Кацярына Барысевіч выйшла на волю.

24 лістапада 2020 года міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала К. Барысевіч вязнем сумлення па справе Бандарэнкі[2]. У гэты ж дзень сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, яна таксама была прызнана палітычнай зняволенай[5][6][7]. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар»[8].

Беларускія праваабаронцы назвалі Барысевіч «Журналістам года» (2020) (разам з Дар’яй Чульцовай ды Кацярынай Андрэевай)[9][10][11].

16 снежня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага[12].

У адкрытай заяве рэдакцыі «TUT.BY» ад 2 сакавіка 2021 года прыгавор Барысевіч быў названы незаконным і несправядлівым, «помстай ёй персанальна за яе працу і спробай аказаць ціск на „TUT.BY“ і іншыя незалежныя медыя», у той час як усе журналісты, рэдактары і супрацоўнікі сайта падпісаліся пад тым, каб Кацярына Барысевіч была неадкладна вызвалена[13]. З крытыкай судовага рашэння таксама выступілі прадстаўнікі Нямецкай асацыяцыі журналістаў  (ням.), «Рэпарцёраў без межаў», Джэм Эздэмір[14]. Святлана Ціханоўская назвала судовыя рашэнні ў дачыненні да ўрача і журналісткі доказам таго, што «для рэжыму праўда стала крымінальна каральным злачынствам», аналагічна выказалася і капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна[14]. Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама асудзіла турэмны прысуд у дачыненні да Кацярыны Барысевіч за яе працу[15].

Сярод іншых арганізацый, якія асудзілі зняволенне і прысуд Барысевіч, былі Еўрапейская федэрацыя журналістаў  (укр.), Камітэт абароны журналістаў, Міжнародны інстытут прэсы  (ням.)[16][17][18]. Міс Беларусь, журналіст паводле адукацыі Вольга Хіжынкова пракаментавала прысуд: «Радуюся адносна „мяккаму“ прысуду для зусім невінаватых людзей. Што гэта не пяць, не дзесяць гадоў калоніі. Вось да чаго мы дажыліся»[19]. Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейру  (італ.) назвала прысуд Барысевіч чарговым ударам па свабодзе СМІ ў Беларусі[20]. Палітолаг Вольф Рубінчык напісаў у сакавіку 2021 года: «абвінаваўчы прысуд для супрацоўніцы тутбая Кацярыны Барысевіч і ўрача Арцёма Сарокіна даказвае, што дэградацыя працягваецца»[21].

Блогер А. Чэрвонец з Мінска ў дзень вынясення прысуду зазначыў яшчэ адзін этычны аспект справы: «аб якім разгалашэнні ідзе гаворка, калі маці і сваякі загінулага не перашкаджалі разгалашэнню медыцынскіх заключэнняў, калі таямніцы, як такой, проста не было. Кожны разважны чалавек разумее, што калі Бандарэнка цвярозы, то гэта не з’яўляецца і не можа з’яўляцца медычнай таямніцай»[22].

9 красавіка 2021 года Барысевіч стала лаўрэаткай прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яй Чульцовай ды Кацярынай Андрэевай)[23]. 14 ліпеня 2021 года Барысевіч стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы  (англ.) ад Камітэта абароны журналістаў[24]. 12 жніўня 2021 года Барысевіч прысуджана Прэмія імя Герда Буцэрыўса  (руск.) «Вольная прэса Усходняй Еўропы  (руск.)» (разам з іншымі)[25].

Зноскі

  1. https://belisrael.info/?p=26110
  2. а б Гуштын, Адар'я. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят (руск.). TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  3. а б Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 2 сакавіка 2021.
  4. Русецкая, Анастасія. Суд не задаволіў апеляцыю пракурораў у справе Кацярыны Барысевіч . Белсат (20 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  5. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.). naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  6. Правозащитники признали журналисток Катерину Борисевич, Катерину Андрееву и Дарью Чульцову политзаключенными (руск.)(недаступная спасылка). Медиазона. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  7. Журналисток TUT.BY и «Белсат» правозащитники назвали политзаключенными (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  8. Александровская, Богдана. Ходьба по минному полю. Как в Беларуси сейчас работают журналисты (руск.). Deutsche Welle (25 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  9. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  10. Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  11. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.). TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  12. 100 Paten für politische Gefangene in Belarus: Cem Özdemir wird Pate der Journalistin Katsiaryna Barysevich (ням.). Libereco – Partnership for Human Rights  (ням.) (16 снежня 2020). — «Es ist von unschätzbarem Wert, dass mutige Journalist*innen wie Katsiaryna Barysevich die Wahrheit ans Licht bringen. ... Katsiaryna Barysevich ist eine von vielen beeindruckenden Frauen, die den Wandel in Belarus vorangetrieben haben.»  Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 2 лютага 2021.
  13. Редакция TUT.by назвала приговор Борисевич незаконным (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 2 сакавіка 2021.
  14. а б Мороз, Янина. В Германии осудили приговоры по делу о "ноль промилле". Deutsche Welle (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 3 сакавіка 2021.
  15. Belarus journalist sentenced for report on protester’s death (англ.). Associated Press (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  16. EFJ demands the immediate release of Belarusian reporter Katsiaryna Barysevich (англ.)(недаступная спасылка). Еўрапейская федэрацыя журналістаў  (укр.) (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2020. Праверана 4 сакавіка 2021.
  17. CPJ condemns sentencing of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich to 6 months in jail (англ.). Камітэт абароны журналістаў (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  18. IPI denounces conviction of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародны інстытут прэсы  (ням.) (3 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 4 сакавіка 2021.
  19. Колб, Аксана (2021-03-05). "Мы не маем права спыняцца". Новы Час (9 (717)): 1. ISSN 2218-2244. {{cite journal}}: Праверце значэнне |issn= (даведка)
  20. ОБСЄ засудила вирок журналістці TUT.BY у «лікарській справі» (укр.). Укрінфарм (4 сакавіка 2021). Праверана 1 красавіка 2021.
  21. https://belisrael.info/?p=27174
  22. Дело о «ноль промилле», chervonec_001 у Жывым Журнале
  23. Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (руск.). Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  24. Журналістка Кацярына Барысевіч узнагароджаная прэміяй "За свабоду прэсы 2021" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.
  25. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.