Сомерсет (акруга, Мэн)
Акруга Сомерсет | |
---|---|
англ.: Somerset County | |
Краіна | ЗША |
Статус | Акруга |
Уваходзіць у | Мэн |
Адміністрацыйны цэнтр | Скоўгэган |
Дата ўтварэння | 9 сакавіка 1809 |
Насельніцтва (2020) | 50 477 |
Плошча | 10 600 км² |
Індэкс FIPS | 23025 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акруга Сомерсет (англ.: Somerset County) — акруга на захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 50 477 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Скоўгэган. Акруга была заснавана 1 сакавіка 1809 года і названа ў гонар графства Англіі Сомерсет.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча акругі складае 10 600 км², з іх 10 160 км² (97,3 %) — суша, а 440 км² (4,1 %) — вада. Гэта горны рэгіён, які мяжуе на паўночным захадзе з канадскім Квебекам. Галоўнымі вадаёмамі з’яўляюцца азёры Флагстаф, Себумук і Брасуа, а таксама рэкі Муз і Кенэбек. Нацыянальны маршрут Апалачаў праходзіць праз акругу паміж запаведнікам Бігелаў на захадзе і гарой Балд (Лысай гарой) на ўсходзе.[1].
Суседнія акругі
[правіць | правіць зыходнік]Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Перапіс насельніцтва | |||
---|---|---|---|
Перапіс | Насельніцтва | %± | |
1810 | 12 910 | ||
1820 | 21 787 | 68.8% | |
1830 | 35 787 | 64.3% | |
1840 | 33 912 | -5.2% | |
1850 | 35 581 | 4.9% | |
1860 | 36 753 | 3.3% | |
1870 | 34 611 | -5.8% | |
1880 | 32 333 | -6.6% | |
1890 | 32 627 | 0.9% | |
1900 | 33 849 | 3.7% | |
1910 | 36 301 | 7.2% | |
1920 | 37 171 | 2.4% | |
1930 | 39 111 | 5.2% | |
1940 | 38 245 | -2.2% | |
1950 | 39 785 | 4% | |
1960 | 39 749 | -0.1% | |
1970 | 40 597 | 2.1% | |
1980 | 45 028 | 10.9% | |
1990 | 49 767 | 10.5% | |
2000 | 50 888 | 2.3% | |
2010 | 52 228 | 2.6% | |
2020 | 50 477 | -3.4% |
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Сомерсет жылі 50 477 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 46,9 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 19,0 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 59,5 % — ад 18 да 65 гадоў і 21,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 93,5 %, афраамерыканцы — 0,5 %, карэнныя амерыканцы — 0,5 % і азіяты — 0,5 %. 1,3 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[2].
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 57 539 $, на хатнюю гаспадарку — у 45 382 $. 19,5 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 17,9 % маюць вышэйшую адукацыю. 62,5 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 3,4 % — самазанятыя работнікі, 11,2 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 13,7 % — дзяржаўныя служачыя, 9,2 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы[2].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Будынак акруговага суда ў Скоўгэгане (паштоўка ~1915 год)
-
Будынак акруговага суда ў Скоўгэгане (2018 год)
-
Возера Флагстаф
Зноскі
- ↑ Somerset County, Maine, United States . Britannica. Праверана 20 лістапада 2022.
- ↑ а б Somerset County, Maine . Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 20 лістапада 2022.