Перайсці да зместу

Сокал-рагатун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сокал-рагатун
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Herpetotheres cachinnans Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175670
NCBI  56343
EOL  1049222

Сокал-рагатун (Herpetotheres cachinnans) — від драпежных птушак сямейства сакаліных. Адзіны прадстаўнік роду сокалаў-рагатуноў .

Даўжыня цела 45-50 см, даўжыня крыла 25-30 см, маса 400—650 г. Круглая вялікая галава, вертыкальная пасадка, як у сапраўдных сокалаў. Крылы і спіна цёмна-бурыя, хвост паласаты, жоўтая або крэмавая шыя, ніжняя частка цела і «капялюшык». Праз вочы і патыліцу праходзіць чорная "маска ". Маладыя птушкі пафарбаваны крыху блякла.

Доўгія рытмічныя выкрыкі птушкі падобныя да гучнага рогату чалавека.

Гнёздаў не будуе, займаючы закінутыя дуплы, гнёзды іншых драпежных птушак.

Сілкуецца змеямі, уключаючы ядавітымі, радзей яшчаркамі, што адлюстравана ў лацінскай назве роду — «пажыральнік рэптылій».

Шырокі арэал ахоплівае Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку ад паўночнай Аргенціны на поўдні да паўднёвай Мексікі на поўначы. Жыве на ўзлесках, пяньках, палянах трапічных лясоў.