Смутны час
«Смутны час» або «Смута» (руск.: «Смутное время») — назва перыяду расійскай гісторыі паміж канцом дынастыі Рурыкавічаў (1598)[1] і пачаткам дынастыі Раманавых (1613).
Перыяд вызначаецца найцяжэйшым палітычным, эканамічным, дзяржаўным і сацыяльным крызісам, а таксама стыхійнымі бедствамі і польска-шведскай інтэрвенцыяй. Часам перыядам Смуты лічаць і ўвесь час пасля смерці Івана IV (1584), калі толькі паводле тытулу царавалі Фёдар, слабы галавой, і Дзмітрый, малалетні[2], або час пасля смерці яго апошняга сына, Дзмітрыя (1591)[3], смер.
Літаральна гэтае слова ў рускай мове азначае, паводле Даля, «забурэнне, паўстанне, мяцеж, крамола, агульнае непадпарадкаванне, раздор ва ўладзе». Таксама гэтую назву, па аналогіі, ужываюць у дачыненні да перыяду пасля захопу ўлады бальшавікамі і забойства апошняга з Раманавых ў 1917—1918, і ў дачыненні да перыяду распаду СССР у 2-й пал. 1980-х — пач. 1990-х гг. На думку Гелера, распаўсюджванне тэрміна на падзеі 20 ст. мае пэўныя падставы, бо ва ўсіх трох выпадках, словамі Кастамарава, «сталец застаўся пустым»[4].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геллер М. История Российской империи.
Смутны час на Вікісховішчы |