Сербія
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, тлумачыць яго так: Назвы гарадоў. |
Се́рбія (сербск.: Србија [sř̩bija]), Рэспу́бліка Се́рбія (сербск.: Република Србија) — краіна, якая знаходзіцца ў паўночнай частцы Балканскага паўвострава на скрыжаванні цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Еўропы. Паводле даных перапісу 2016 года насельніцтва Сербіі складае больш за 7 млн жыхароў. Сталіца краіны, горад Бялград з насельніцтвам больш за мільён чалавек, з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў у паўднёва-ўсходняй Еўропе.
Сербія, якае не мае выхаду да мора, мае сухапутныя межы з Венгрыяй на поўначы, Румыніяй і Балгарыяй на ўсходзе, Паўночнай Македоніяй на поўдні, Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй на захадзе. Апроч таго, на захадзе ад краіны знаходзіцца спрэчная тэрыторыя часткова прызнанай рэспублікі Косава, суверэннасць якой Сербія не прызнае і якая на захадзе мяжуе з Албаніяй.
Пасля славянскіх міграцый на Балканы, якія пачаліся ў 6 стагоддзі, у эпоху ранняга сярэднявечча сербы стварылі некалькі дзяржаў. У 1217 годзе Каралеўства Сербія атрымала прызнанне з боку Рыма і Канстанцінопаля, а ў 1346 годзе яно дасягнула свайго піку, на кароткі час стаўшы Сербскім царствам. Да сярэдзіны 16 стагоддзя ўся сучасная тэрыторыя Сербіі была далучана да Асманскай імперыі, пасля чаго часткі краіны таксама ўваходзілі ў склад Габсбургскай імперыі, якая, узяўшы пад кантроль Ваяводзіну, пачала прасоўванне ў бок Цэнтральнай Сербіі ў канцы 17 стагоддзя. У пачатку 19 стагоддзя ў выніку сербскай рэвалюцыі была створана нацыянальная дзяржава, якая стала першай канстытуцыйнай манархіяй у рэгіёне, якая пазней павялічыла сваю тэрыторыю. Пасля катастрафічных страт у Першай сусветнай вайне і наступнага аб’яднання габсбургскай правінцыі Ваяводзіны з Сербіяй, якая разам з іншымі паўднёваславянскімі народамі стала сузаснавальніцай Югаславіі, якая існавала ў розных палітычных формах да югаслаўскіх войнаў 1990-х гадоў, якія мелі разбуральныя наступствы для рэгіёну. У 1992 годзе Сербія ўтварыла саюз з Чарнагорыяй, які распаўся ў 2006 годзе, калі Сербія зноў стала незалежнай краінай. У 2008 годзе Асамблея Косава, паўднёвай правінцыі Сербіі з албанскай этнічнай большасцю, абвясціў незалежнасць, што выклікала змешаную рэакцыю з боку міжнароднай супольнасці.
Сербія з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Савета Еўропы, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Партнёрства дзеля міру, Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва і Цэнтральна-еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю. Як кандыдат на сяброўства дзяржава вядзе перамовы аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз. Краіна знаходзіцца ў працэсе далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі і з’яўляецца нейтральнай дзяржавай у ваенным дачыненні. Сербія мае эканоміку з прыбыткам, вышэйшым за сярэдні, і дамінуючым сектарам паслуг. Краіна займае высокае месца ў рэйтынгах паводле індэксу сацыяльнага прагрэсу (45-е), глабальнага індэксу міру (48-е), адносна высокае месца ў рэйтынгу паводле індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу (66-е) і з’яўляецца эканамічна ўмерана свабоднай краінай (77-е месца).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыход славян
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладна ў VI—VII стст. па рэках Заходняя Марава, Дрына, Босна і Нерэтва рассяліліся славянскія плямёны. Першапачаткова гэтыя ізаліраваныя рэгіёны называліся Рашка, Дукля, Паганія, Травунія, Захум’е і Боснія. Славяне асімілявалі мясцовыя ілірыйскія і фракійскія плямёны. У выніку гэтага пачала зараджацца сербская нацыя.
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні ў сербаў пачалі складвацца ў VIII—IX стст., перш за ўсё ў Рашцы. У Х ст. у суседнім Захум’і ўзнік другі цэнтр. З утварэннем дзяржаўнасці сербам даводзілася змагацца за існаванне з суседнімі Балгарыяй і Візантыяй.
Калі ў Х ст. Балгарыя і Візантыя былі часова аслаблены барацьбой, Часлаў Кланіміравіч аб’яднаў пад сваёй уладай этнічна сербскія землі, у тым ліку Боснію і Травунію. Аднак пасля яго смерці створаная ім дзяржава пачала паступова развальвацца.
У пачатку ХІ ст. амаль усе сербскія землі апынуліся пад намінальнай уладай спачатку Балгарыі, а пасля — Візантыі. У гэтай сітуацыі новым цэнтрам згуртавання сербскіх зямель стала Дукля. Дуклянскі князь Ваіслаў і яго сын Міхаіл аб’ядналі значную частку сербскіх зямель. Наступны ўладар Дуклі Канстанцін Бодзін працягваў працэс аб’яднання, аднак пасля яго смерці створаная дуклянскімі ўладарамі дзяржава распалася. У выніку сербскія землі апынуліся пад уладай Візантыі.
Сербскае царства
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове ХII ст. цэнтрам аб’яднання сербскіх зямель зноў стала Рашка. Пасля напружанай барацьбы феадальных кланаў уладу ў Рашцы ўзяў Стэфан Неманя, заснавальнік дынастыі Неманічаў. На працягу ХІІ—ХІІІ стст. прадстаўнікі дынастыі атрымалі каралеўскі тытул ад рымскага папы і здолелі дабіцца прызнання аўтакефаліі сербскай царквы ад Канстанцінопаля. Гэта сведчыла аб прызнанні Сербіі як самастойнай дзяржавы.
У 1331 г. кіраўніком Сербскай дзяржавы стаў Стэфан Душан. Час яго кіравання лічыцца перыядам росквіту сярэдневяковай сербскай дзяржаўнасці. Сербія падпарадкавала Балгарыю, а ў 1346 г. Стэфан Душан каранаваўся ўжо як цар сербаў і рамееў (грэкаў-візантыйцаў). Годам раней сербская царква стала патрыярхіяй.
Пасля смерці Стэфана Душана ў 1355 г. каралём Сербіі стаў Стэфан V Ураш, які не меў палітычных здольнасцей свайго бацькі. Пачаўся распад дзяржавы і наступіў складаны палітычны крызіс. Пераможцам з палітычнай барацьбы выйшаў князь Лазар Гырбланавіч.
Галоўнай пагрозай для Сербіі ў гэты перыяд сталі туркі-асманы, якія паступова захапілі значную частку візантыйскіх уладанняў і пагражалі ўсім Балканам. Лазар стварыў саюз з удзелам баснійскага бана Твртка супраць турак.
15 чэрвеня 1389 г. на Косавам полі адбылася адна з буйнейшых бітв Сярэднявечча. Туркі з-за сваёй значнай колькаснай перавагі здолелі перамагчы, і прымусілі сербаў скласці нявыгаднае пагадненне, па якому сын Лазара, Стэфан Лазаравіч, прызнаваў сваю васальную залежнасць ад Турцыі.
Стэфан Лазаравіч удзельнічаў у паходах турак, у тым ліку ў бітве каля Анкары ў 1402 г., калі туркі былі цалкам разбіты Тамерланам (Цімурам). Стэфан Лазаравіч здолеў выратавацца. Пасля гэтага ён разарваў дагавор з туркамі і прызнаў сябе васалам Візантыі, за што візантыйцы далі яму тытул дэспата. У 1403 г. Стэфан становіцца васалам Венгрыі.
Аднак туркі пачалі ўмешвацца ва ўнутраныя справы дэспатавіны. Пасля паражэння аб’яднанай арміі еўрапейскіх краін пад Варнай у 1444 г. туркі пачалі паступовы захоп усіх сербскіх зямель. У 1459 г. апошняя сербская крэпасць Смедэрэва была ўзята туркамі.
Асманскае панаванне
[правіць | правіць зыходнік]У перыяд з 1459 па 1804 г. Сербія знаходзілася пад прамым кіраваннем Асманскай імперыі. Неаднаразова падымаліся паўстанні, якія доўжыліся некалькі дзесяцігоддзяў. Працяг палітычнага крызісу ў Асманскай імперыі прывёў да сербскага паўстання (1804—1813), падчас якога была абвешчана незалежнасць Сербіі, але турэцкія войскі здолелі задушыць паўстанне. Праз два года, ўспыхнула другое паўстанне пад кіраўніцтвам Мілаша Абрэнавіча, якое скончылася падпісаннем пагаднення, паводле якога Сербія атрымала шырокую аўтаномію ў складзе Турцыі.
Сербскае Каралеўства
[правіць | правіць зыходнік]У 1867 г. апошнія асманскія войскі пакінулі Сербію, і дзяржава становіцца дэ-факта незалежнай. На Берлінскім кангрэсе ў 1878 г. Сербія атрымала міжнароднае прызнанне.
У пачатку 20 ст. значна павялічвае сваю плошчу за кошт перамогі ў балканскіх войнах. З вялікімі людскімі і матэрыяльнымі стратамі, Сербія ўнесла свой уклад у перамогу Антанты ў Першай сусветнай вайне.
Югаславія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля 1918 г. Сербія страчваючы свой суверэнітэт і дзяржаўнасць становіцца адной з заснавальніц Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, пераназванага ў 1929 г. у Каралеўства Югаславія.
У гады Другой сусветнай вайны, тэрыторыя Сербіі знаходзяцца пад акупацыяй нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў Італіі, Балгарыі, Венгрыі, Албаніі, а таксама прафашысцкага марыянеткавага дзяржаўнага ўтварэння Незалежнай дзяржавы Харватыі (НДХ).
Адразу пасля вайны (1945) ў якасці пераемніцы Каралеўства Югаславіі, утварылася Дэмакратычная федэратыўная Югаславія, якая знаходзілася пад уладай новага камуністычнага рэжыму на чале з І. Броз-Цітам. Новая Югаславія складалася з пяці рэспублік: Сербіі, Харватыі, Славеніі, Чарнагорыі і Македоніі. У тым самым 1945 годзе краіна атрымала новую назву Федэральная Народная Рэспубліка Югаславія, назва праіснавала да 1963 г., калі краіна была перайменавана ў Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславію.
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1991—1992, калі Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія вышлі з складу СФРЮ, Сербія і Чарнагорыя захавалі федэральныя адносіны і 27 красавіка 1992 абвясцілі Саюзную Рэспубліку Югаславію (СРЮ). У выніку працэсу перабудовы міжрэспубліканскіх адносін 4 лютага 2003 года абвешчана новая дзяржаўная супольнасць Сербія і Чарнагорыя, якая стала прадаўжальнікам СРЮ. Пасля правядзення ў Чарнагорыі 21 мая 2006 рэферэндуму па пытанні аб яе дзяржаўнай самастойнасці Народная Скупшчына Рэспублікі Сербія 5 чэрвеня 2006 года пацвердзіла, што паводле Дэкларацыі аб незалежнасці Чарнагорыі (3 чэрвеня 2006) і артыкулу 60 Канстытуцыйнай хартыі дзяржсупольнасці Сербіі і Чарнагорыі Рэспубліка Сербія з’яўляецца правапераемнікам Сербіі і Чарнагорыі на міжнародным узроўні.
Вясной 2017 г. у знак пратэсту супраць абрання А. Вучыча прэзідэнтам на вуліцы Сербіі выйшлі дзясяткі тысяч маладых людзей.
З пачатку снежня 2018 г. пачаліся пратэсты супраць палітыкі прэзідэнта А. Вучыча пад дэвізам «Адзін з пяці мільёнаў». Падставай для правядзення першай масавай акцыі 8 снежня стала жорсткае збіццё лідара партыі «Левая Сербія» Борка Стэфановіча (адбылося 23 лістапада ў Крушавац). Падазраваныя ў нападзе былі неўзабаве затрыманыя, але незадоўга да навагодніх святаў адпушчаныя на волю ў сувязі з недахопам доказаў. Пратэстоўцы патрабавалі свабоды мас-медыяў і стварэння справядлівых умоў для выбараў.
Дзяржаўны лад і палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Рэспубліка Сербія — парламенцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 2006 года. 28-29 кастрычніка 2006 года ў краіне адбыўся рэферэндум па праекце новай канстытуцыі Сербіі. У ім прынялі ўдзел 54,91 % спіскавага складу электарату. За канстытуцыю прагаласавала 53,04 %. 8 лістапада 2006 года Скупшчына Сербіі афіцыйна абвясціла канстытуцыю краіны.
Выканаўчая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]Глава дзяржавы — прэзідэнт Сербіі, абіраны ўсенародна на пяць гадоў. З 2017 года гэты пост займае Аляксандр Вучыч.
Заканадаўчая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]Вышэйшым органам дзяржаўнай улады з’яўляецца аднапалатны парламент — Народная Скупшчына Рэспублікі Сербія (250 дэпутатаў), абіраная на чатыры гады. Старшыня — Прэдраг Маркавіч (партыя «Г-17 плюс»).
Выканаўчая ўлада — Урад Рэспублікі Сербія, склад якога сцвярджаецца Скупшчынай па выніках парламенцкіх выбараў. Цяперашні кабінет дзейнічае з 3 сакавіка 2004 года. Старшыня Ураду — Мірка Цветкавіч (беспартыйны).
Дыяграма, якая паказвае партыйны склад Народнай Скупшчыны склікання 2016 года. Каляровыя часткі адлюстроўваюць прапорцыі прадстаўніцтва партый. Адпаведнасць колеру пэўнай партыі паказана ў табліцы справа. | |||||
Колер | Партыя | Месцаў | Колер | Партыя | Месцаў |
---|---|---|---|---|---|
Сербія перамагае: Прагрэсіўная партыя Сацыял-дэмакратычная партыя Сербіі Партыя аб’яднаных пенсіянераў Новая Сербія Сербскія рух аднаўлення Рух сацыялістаў Сербская народная партыя |
131 | За справядлівую Сербію: Дэмакратычная партыя Новая партыя Рэфармісцкая партыя Дэмакратычны альянс харватаў у Ваяводзіне Разам за Сербію Разам за Шумадыю |
16 | ||
Сацыялістычная партыя Аб'яднаная Сербія Зялёныя Сербія Камуністычная партыя |
29 | Дзверы Дэмакратычная партыя Сербіі |
13 | ||
Радыкальная партыя | 22 | Альянс за лепшую Сербію: Ліберал-дэмакратычная партыя Ліга сацыял-дэмакратаў Ваяводзіны Сацыял-дэмакратычная партыя |
13 | ||
Дастаткова – перазагрузка | 16 | Нацыянальныя меншасці: Баснійскі дэмакратычны саюз Санджака Партыя дэмакратычных дзеянняў Санджака Зялёная партыя Партыя за дэмакратычныя дзеянні |
10 | ||
Усяго месцаў | 250 |
Дзяржаўная сімволіка, нацыянальныя святы
[правіць | правіць зыходнік]Гімн Рэспублікі Сербія — стары гімн былога Каралеўства Сербіі, «Боже правде», з злёгку змененым тэкстам.
Герб Рэспублікі Сербія — копія былога герба Каралеўства Сербіі. На гербе намаляваны двухгаловы арол, на яго грудзях чырвоны шчыт з крыжам і чатыры крэсіва. Зверху каралеўская карона і плашч. Герб упершыню прыняты ў 1882 г.
Народны сцяг Сербіі прадстаўлены ў выглядзе гарызантальнага трыкалора з колерамі: чырвоны, сіні і белы. У дадатак да народнага, ёсць нацыянальны сцяг, які мае такі ж выгляд, але ў дадатак на ім адлюстраваны малы герб Сербіі.
Нацыянальныя святы Сербіі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 і 2 студзеня — Новы год
- 13 студзеня — праваслаўны Новы Год
- 1 мая — Дзень Працы
- 27 студзеня — Дзень духоўнасці
- 15 лютага — Дзень дзяржаўнасці
- 28 чэрвеня — Дзень сербаў памерлых за радзіму
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]№ | Акруга | Сталіца | Плошча, км² | Насельніцтва | Карта |
---|---|---|---|---|---|
1[ап 1] | Борская | Бор | 3507 | 123,848 | |
2 | Бранічэўская | Пажаравац | 3865 | 180,480 | |
3 | Заечарская | Заечар | 3623 | 118,295 | |
4 | Заходне-Бацкая | Сомбар | 2420 | 187,581 | |
5 | Златыборская | Ужыцы | 6140 | 284,729 | |
6 | Калубарская | Валева | 2474 | 174,228 | |
7 | Косаўска-Мітровіцкая | Косаўска-Мітровіца | |||
8 | Косаўска-Памараўская | Гніланэ | |||
9 | Косаўская | Прышціна | |||
10 | Маравіцкая | Чачак | 3016 | 212,149 | |
11 | Мачванская | Шабац | 3268 | 297,778 | |
12 | Нішаўская | Ніш | 2729 | 373,404 | |
13 | Падунайская | Смедарава | 1248 | 198,184 | |
14 | Памараўская | Ягодзіна | 2614 | 212,839 | |
15 | Паўднёва-Банацкая | Панчава | 4245 | 291,327 | |
16 | Паўднёва-Бацкая | Нові-Сад | 4016 | 607,835 | |
17 | Паўночна-Банацкая | Кікінда | 2329 | 146,690 | |
18 | Паўночна-Бацкая | Субаціца | 1784 | 185,552 | |
19 | Печская | Печ | |||
20 | Піроцкая | Пірот | 2761 | 92,277 | |
21 | Прызранская | Прызран | |||
22 | Пчыньская | Уране | 3520 | 158,717 | |
23 | Расінская | Крушавац | 2667 | 240,463 | |
24 | Рашская | Кралева | 3918 | 300,102 | |
25 | Срэмская | Срэмска-Мітравіца | 3486 | 311,053 | |
26 | Сярэдне-Банацкая | Зрэнянін | 3256 | 186,851 | |
27 | Топліцкая | Пракупле | 2231 | 90,600 | |
28 | Шумадзійская | Крагуевац | 2387 | 290,900 | Ваяводзіна Паўднёвая і Усходняя Сербія |
29 | Ябланіцкая | Лескавац | 2769 | 215,463 | Косава і Мятохія Шумадзія і Заходняя Сербія |
- ↑ Нумары абласцей адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце справа.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Сербія знаходзіцца на Балканскім паўвостраве ў паўднёва-ўсходняй Еўропе.
Агульная працягласць меж з суседнімі краінамі складае 2027 км. Сербія мяжуе з Албаніяй (115 км), Босніяй і Герцагавінай (302 км), Балгарыяй (318 км), Харватыяй (241 км), Венгрыяй (151 км), Паўночнай Македоніяй (221 км), Чарнагорыяй (203 км) і Румыніяй (476 км)[1].
Рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Паўночную частку краіны займаюць раўніны (Гл.далей: Геаграфія Ваяводзіны), у паўднёвых абласцях пераважаюць горы, маюцца больш за 15 пунктаў, агульная вышыня якіх складае звыш 2000 метраў над узроўнем мора, самая высокая вяршыня — Дзеравіца, вышыня якой 2656 метраў.
Унутраныя воды
[правіць | правіць зыходнік]Буйныя рэкі краіны: Дунай (588 км), Сава (206 км), Ціса (168 км) і Вялікая Марава (усяго 185 км). Іншыя буйныя рэкі: Заходняя Морава (308 км), Паўднёвая Морава (295 км), Ібар (272 км), Дрына (220 км) і Цімок (202 км). Найбуйнейшае возера Сербіі — возера Дзердапскае 163 км² (з румынскай часткай: 253 км³).
Флора і фаўна
[правіць | правіць зыходнік]Біягеаграфію Сербіі можна падзяліць на два вялікія біёмы — біём шыракалістых і змешаных лясоў (ён пераважае ў гэтым рэгіёне) і біём тундры (тундры альпійскай). У біёме шыракалістых лясоў можна вылучыць чатыры экарэгіёны: балканскі змешаны лес, (займае вялікую частку тэрыторыі ад рэк Сава і Дунай да поўдня краіны), панонскі змешаны лес, дынарскі змешаны лес (займае невялікі рэгіён у паўднёва-заходняй Сербіі) і радопскі горны лес (займае невялікі рэгіён у паўднёва-ўсходняй Сербіі).
Экалагічная сітуацыя, прыродаахоўная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Сербіі ўтворана пяць нацыянальных паркаў: Дзердап, Капаонік, Тара, Шар-планіна і Фрушкава гара. Усе нацыянальныя паркі маюць высокую ахову і рэкрэацыйную каштоўнасць.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць, рассяленне
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных перапісу 2002 года, які не ўлічваў насельніцтва Косава і Мятохіі, у Сербіі пражывае прыкладна 7 498 001 чалавек.
Гарады
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Сербіі маюцца 6167[2] населеных пунктаў.
З іх 24 афіцыйныя гарады і горад Бялград (які мае адмысловы статут). Гаворка ідзе аб гарадах: Бялград (1 281 801 чалавек, з прыгарадамі 1 576 124), Крагуевац (147 473), Ніш (254 164) [13], Нові-Сад (255 071), Прышціна (254 021 жыхароў, з прыгарадамі 564 800), Валева, Врана, Зайчар, Зрэнянін, Ягадзіна, Кралева, Крушавац, Лескавац, Лозніца, Нові-Пазар, Панчава, Пажаравац, Смедарава, Сомбар, Срэмска-Мітравіца, Субаціца, Ужыцы, Чачак і Шабац.
Такія гарады, як Бялград, Нові-Сад, Крагуевац і Ніш тэрытарыяльна дзеляцца на 2 або больш гарадскіх муніцыпалітэтаў, то ў іншых гарадах дзейнічаюць унікальныя адзінкі мясцовага самакіравання.
№ | Горад | Акруга | Нас. | № | Горад | Акруга | Нас. | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Бялград Нові-Сад |
1 | Бялград | Бялград | 1,233,796 | 11 | Смедарава | Падунайская | 64,175 | Ніш Крагуевац |
2 | Нові-Сад | Паўднёва-Бацкая | 277,522 | 12 | Лескавац | Ябланіцкая | 60,288 | ||
3 | Ніш | Нішаўская | 187,544 | 13 | Валева | Калубарская | 58,932 | ||
4 | Крагуевац | Шумадзійская | 150,835 | 14 | Крушавац | Расінская | 58,745 | ||
5 | Субаціца | Паўночна-Бацкая | 105,681 | 15 | Уране | Пчыньская | 55,138 | ||
6 | Зрэнянін | Цэнтральна-Банацкая | 76,511 | 16 | Шабац | Мачванская | 53,919 | ||
7 | Панчава | Паўднёва-Банацкая | 76,203 | 17 | Ужыцы | Златыборская | 52,646 | ||
8 | Чачак | Маравіцкая | 73,331 | 18 | Сомбар | Заходне-Бацкая | 47,623 | ||
9 | Нові-Пазар | Рашская | 66,527 | 19 | Пажаравац | Бранічэўская | 44,183 | ||
10 | Кралева | Рашская | 64,175 | 20 | Пірот | Пірацкая | 38,785 |
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]- сербы 82,86 %
- венгры 3,91 %,
- баснійцы 1,82 %
- цыганы 1,44 %
- югаславы 1,08 %
- харваты 0,95 %
- чарнагорцы 0,92 %
- іншыя (румыны, балгары, славакі, русіны, украінцы, славенцы, немцы, чэхі).
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйнай мовай з’яўляецца сербская мова. Акрамя таго, у сербскай Ваяводзіне афіцыйнымі мовамі з’яўляюцца венгерская мова, славацкая мова, харвацкая мова, румынская мова і русінская мова.
Рэлігійны склад
[правіць | правіць зыходнік]Самая распаўсюджаная рэлігія ў Сербіі гэта праваслаўнае хрысціянства, затым (калі не прымаць да ўвагі Косава) каталіцтва, іслам і пратэстанцтва. Частка сербаў з’яўляецца атэістамі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Эканамічнае становішча Сербіі застаецца складаным. НАТАўскія бамбардзіроўкі 1999 года нанеслі вялікую матэрыяльную шкоду гаспадарцы рэспублікі. Былі выведзеныя з эксплуатацыі шматлікія аб’екты прамысловасці і інфраструктуры. Негатыўна на эканоміцы Сербіі адбіліся міжнародныя санкцыі і ізаляцыя, парушэнне сувязяў з іншымі былымі рэспублікамі СФРЮ. З прычыны гэтага ў апошнія гады аб’ем прамысловай вытворчасці не перавышаў 50 % ад узроўню 1991.
Па выніках 2005 г. рост ВУП склаў 6,5 % у параўнанні з 2004 годам. Аднак дасягнуць гэтага атрымалася не за кошт рэальнага сектара эканомікі, а ў выніку росту абарачэння рознічнага гандлю і паслуг, доля якіх у ВУП вырасла да 57 %. На прамысловы сектар прыйшлося каля 26 %.
Узровень прамысловай вытворчасці ў Сербіі павялічыўся толькі на 0,8 %. Яго рост адзначаўся ў сектары вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады — каля 6,2 %, а таксама ў вобласці здабычы руд металаў — 1,3 %. Падзенне назіралася ў перапрацоўчай прамысловасці — 1,1 %.
Працягвала расці знешняя запазычанасць Сербіі, якая склала 14,6 млрд дол. ЗША. Яе пазыковыя патрабаванні ў дачыненні іншых дзяржаў ацэньваюцца ў 2 млрд дол. ЗША.
На працягу 2005 года адзначаўся рост золатавалютных рэзерваў, аб’ём якіх дасягнуў 6 млрд дол. ЗША.
Узровень беспрацоўя ў Сербіі, па дадзеных Нацыянальнай службы па працаўладкаванні, перавысіў 1 млн чалавек і склаў 32 % працаздольнага насельніцтва. Пры гэтым, як адзначаюць эксперты, на шматлікіх прадпрыемствах захаваліся значныя лішкі працоўнай сілы, якія падчас працэсу прыватызацыі, які працягваецца, немінуча будуць аптымізавацца.
Сярэдняя заработная плата намінальна павысілася за 2005 год на 5,7 % — да 19000 дынараў (220 еўра). Аднак у рэчаіснасці з улікам інфляцыі (да канца года — 18 %) яе рэальная пакупніцкая здольнасць істотна знізілася.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Сербія валодае значнымі сыравіннымі рэсурсамі — запасамі меднай, свінцова-цынкавай, жалезнай, хромавай, марганцавай руды, каменнага вугля, лігніту, сурмы, малібдэну, азбесту. Значныя гідраэнергетычныя рэсурсы рэспублікі (рэкі Дунай, Ціса, Марава); маюцца радовішчы нафты (гадавая здабыча 1,1-1,3 млн тон пры патрэбнасці 7-7,5 млн т.) і прыроднага газу (гадавая здабыча каля 800 млн куб. м пры патрэбнасці ў 3,5-4 млрд куб. м).
Да 1991 найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі каляровая металургія (вытворчасць медзі, цынку, сурмы), чорная металургія, машынабудаванне (вытворчасць трактароў, грузавых і легкавых аўтамабіляў, чыгуначных вагонаў). Значную долю ў прамысловай вытворчасці займала прадукцыя тэкстыльных, гарбарна-абутковых, харчовых прадпрыемстваў.
Сельская гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Сербія размяшчае 5 млн га сельскагаспадарчых угоддзяў. Яна з’яўляецца буйным вытворцам пшаніцы, кукурузы, цукровага бурака, сланечніку, мяса, малака. Каля 70 % сельскагаспадарчай прадукцыі рэспублікі вырабляецца ў прыватным сектары. На тэрыторыі Сербіі знаходзіцца шэраг буйных аграпрамысловых камбінатаў: «Београд», «Бечэй» і інш.
Транспарт, інфраструктура, сувязь
[правіць | правіць зыходнік]Сербія валодае развітым дарожным, чыгуначным, паветраным і водным транспартам.
Агульная працягласць дарожнай сеткі складае 40845 км, з якіх каля 5500 км дарог з’яўляюцца дарогамі першага роду.
Агульная працягласць чыгункі — 3619 км. Найбольш значная чыгуначная дарога — еўрапейскі чыгуначны калідор 10, які гістарычна злучае ўсход і захад.
Рака Дунай, якая працякае праз Сербію, з’яўляецца галоўным водным шляхам краіны (калідор 7), які злучае Цэнтральную Еўропу з Чорным морам. У дадатак да Дуная, судаходнымі з’яўляюцца рэкі Сава, Морава і Ціса, і канал Дунай-Ціса-Дунай.
Міжнароднымі паветранымі перавозкамі займаюцца міжнародны аэрапорт імя Ніколы Тэслы ў Бялградзе, аэрапорт імя Канстанціна Вялікага ў Нішы і аэрапорт «Слаціна» у Прышціне.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Навучанне з’яўляецца даступным для ўсяго насельніцтва краіны.
Школьная адукацыя з’яўляецца абавязковай і працягваецца восем гадоў (базавая), таксама з’яўляецца бясплатнай і фінансуецца за кошт дзяржаўнага бюджэту Сербіі.
Члены нацыянальных меншасцей маюць права на адукацыю на сваёй роднай мове ў адпаведнасці з законам.[4]
Культура і мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]Фестывалі
[правіць | правіць зыходнік]У Сербіі праводзяцца мноства культурных фестаў і кірмашоў. Найбольш важнымі з іх з’яўляюцца: Бялградскі кніжны кірмаш, Вукаў збор і Бялградскі Міжнародны тэатральны фестываль (BITEF). З музычных падзей, самыя папулярныя: міжнародны музычны фестываль Exit і трубацкі збор у Гучы.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Папулярнымі відамі спорту ў Сербіі з’яўляюцца футбол, баскетбол, воднае пола, валейбол, гандбол і тэніс.
У Бялградзе прайшла Універсіяда 2009. Бялградскі марафон — самая масавая спартыўная падзея ў Сербіі.
Першы раз на Алімпійскіх гульнях Сербія была прадстаўлена ў 1912 годзе. Тады сербскія спартсмены з’яўляліся часткай Каралеўскай каманды Югаславіі[5]. Пачынаючы з 2006[6] года, менавіта ў 2008 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне, атлеты з Сербіі прадстаўлялі нацыянальную каманду Сербіі.
Самыя вядомыя спартыўныя каманды ў Сербіі — «Партызан» і «Црвена Звезда». Самы вялікі поспех у футболе ў Сербіі прыпаў на 1991 г., калі «Црвена Звезда» выйграла футбольны Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў і Міжкантынентальны кубак.
Баскетбольны клуб «Партызан» з’яўляўся чэмпіёнам Еўропы ў 1992 годзе, а клуб «Партызан» па водным пола — шасціразовы чэмпіён Еўропы. Сербскія баскетбалісты выйгралі два залатыя медалі на чэмпіянаце свету ў 1998 і 2002 гадах.
Мужчынская валейбольная каманда на летніх Алімпійскіх гульнях у 2000 годзе ў Сіднеі і чэмпіянаце Еўропы ў 2001 годзе выйгравала залаты медаль.
У цяперашні час найбольш паспяховымі тэнісістамі Сербіі з’яўляюцца Ана Іванавіч і Алена Янкавіч. Найбольш паспяховы сярод мужчын — Новак Джокавіч.
Сусветная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Сербія мае пяць Аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА:
- 1979 — Горад Стары Рас, манастыр Сапачаны і царква Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Расе (старэйшая царква ў Сербіі)
- 1986 — Манастыр Студзеніца
- 2004 — Манастыр Дзечаны
- 2006 — Манастыр Грачаніца, Манастыр Патрыярха печанскага і царква Багародзіца Левішска
- 2007 — Царская палата Гамзіград
Горад Д’ябла — кандыдат.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Аперацыя «Саюзная сіла»
- Спіс палітычных партый Сербіі
- Серба-чарнагорска-турэцкая вайна
- Добрыца Чосіч
- Сербская радыкальная партыя
- Зборная Сербіі па футболу
- Г17+
Зноскі
- ↑ Србија на CIA The World Factbook-у
- ↑ Статистички завод Републике Србије
- ↑ 2011 Census of Population, Households and Dwellings in the Republic of Serbia: Comparative Overview of the Number of Population in 1948, 1953, 1961, 1971, 1981, 1991, 2002 and 2011, Data by settlements . Statistical Office of Republic Of Serbia, Belgrade (2014).
- ↑ Београд, 28. септембар 1990. Устав Републике Србије. 9 одредби и 136 чланова
- ↑ Выконвалася да 1991
- ↑ З 1991 па 2006 Сербія і Чарнагорыя былі аб’яднаныя ў адзіную краіну
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сербія на Вікісховішчы |
- Пасольства Сербіі ў Беларусі Архівавана 22 красавіка 2009. (руск.)
- Прэзідэнт Сербіі Архівавана 8 мая 2021. (серб.)
- Урад Рэспублікі Сербія (серб.)
- Народная Скупшчына Архівавана 6 снежня 2009. (серб.)
- Народны банк Сербіі (серб.)