Сербскі арол
Малы герб Сербіі | |
---|---|
Дэталі | |
Раннія версіі | Візантыя |
Аўтар герба | Сербскае геральдычнае таварыства |
Сербскі арол — двухгаловы геральдычны арол, агульны знак у гісторыі сербскай геральдыкі і вексілалогіі. Двухгаловы арол і сербскі крыж асноўныя геральдычныя сімвалы, якія прадстаўляюць нацыянальную ідэнтычнасць сербскага народа на працягу стагоддзяў. [1] Яны паўсталі як знакі сярэднявечнай дынастыі Няманічаў. [1] Арол з крыжам выкарыстоўваецца як герб Сербіі з 1882 года — з'яўлення Каралеўства Сербія. Ордэнам Белага Арла каралеўскім загадам, узнагароджваліся сербскія і югаслаўскія грамадзяне за дасягненні ў галіне міру або вайны, ці за асаблівыя заслугі перад каронай, дзяржавай і нацыяй, паміж 1883 і 1945 гадамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сярэднявечча
[правіць | правіць зыходнік]Двухгаловы сербскі арол мае візантыйскае паходжанне: у Візантыі двухгаловы арол азначаў двайны суверэнітэт імператара (свецкая і духоўная ўлада), а таксама прызнанне ўлады імператараў Візантыі на ўсходзе і захадзе. Найстарэйшая выява, якая захавалася сустракаецца на зробленым кцітарам партрэце Міраслава Завідавіча ў царкве Святых Пятра і Паўла ў Біела-Поле (прыблізна 1190 год) [1]. У яго была адна шыя з двума галовамі, нашыйнікі на шыі і хвасце, распасцёртымі крыламі, хвост у форме флёр-дэ-ліс, галавы большай за крылы па памерах, лапамі з трыма пальцамі на кожнай, з арлом, які знаходзіўся ўнутры круга [1]. З XII па XV стагоддзе гэты арол Няманічаў, за аснову якога ўзяты арол Свяшчэннай Рымскай імперыі, мяняў сваё аблічча і неўзабаве стаў адрознівацца ад першапачатковай выявы [1]: дзве шыі, аброжкаў не было, хвост у форме ліста з дрэва, галовы меншыя за крылы па памерах, на лапах па 4 пальцы, крылы складзеныя [1]. Арол Няманічаў адлюстроўваўся на элементах арнаменту ў манастыры Жыча (1207—1220), у Касцёле Багародзіцы Левішкі (1307—1310), на адзенні Ёвана Олівера (1349), на вышыўцы з манастыра Велучэ (XIV стагоддзе), на малюнку манастыра Рэсава (1402—1427), на талерках Івана I Чарноевіча і на выявах многіх кляштараў і цэркваў [2].
У пачатку XIV стагоддзя двухгаловы арол з'яўляецца на пячатках, сярэднявечных фрэсках і арнаменце адзення сербскіх кіраўнікоў [3]. Сербская праваслаўная царква прыняла гэты малюнак пасля яго з'яўлення на ўваходзе ў манастыр Жыча, дзе каранаваліся сербскія манархі (з 1219 па 1953 манастыр быў рэзідэнцыяй архіепіскапа) [4]. На пярсцёнку каралевы Тэадоры Смілец (1321—1322) быў выгравіраваны двухгаловы арол [4]. Пры кіраванні Стэфана Душана (1331—1355) двухгаловы арол быў намаляваны на дзяржаўнай пячатцы [4]. У 1339 годзе ўпершыню быў згаданы сцяг серба-грэцкага царства, калі Анджаліна Далорта адлюстраваў жоўты сцяг з чырвоным двухгаловым арлом як сцяг сербскай дзяржавы [4].
Двухгаловы арол выкарыстоўваўся іншымі сербскімі дынастыямі (Мрняўчэвічы і Лазаравічы). Лазар Хрэбелянавіч (1371—1389), які займаўся аднаўленнем манастыра Хіландар на гары Афон, загадаў намаляваць на паўночнай сцяне манастыра двухгаловага арла [5]. Мюнхенскі сербскі псалтыр (1371—1389) уключае шматлікія малюнкі сербскага арла. Двухгаловы арол таксама стаў выяўляцца на гербе Стэфана Лазаравіча пасля прыняцця ім тытула дэспата ў жніўні 1402 года, які быў падараваны імператарам Янам VII Палеалогам у Канстантынопалі [6].
Новы час
[правіць | правіць зыходнік]Ілірыйскія гербоўнікі ўтрымліваюць згадкі аб двухгаловым арле, малююць на гербах у пачатку Новага часу. Белы двухгаловы арол у чырвоным поле быў гербам Няманічаў і Стэфана Лазаравіча, таксама арол Няманіча быў гербам Лазара Хрэбелянавіча і дынастыі Лазаравіч. Напалову белы і напалову чырвоны арол адлюстроўваўся на гербе Мрняўчэвіч.
Найноўшая гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сербскі двухгаловы арол быў забаронены турэцкімі ўладамі як сімвал непадпарадкавання сербаў Турцыі. Сербскі крыж з чатырма так званымі «ацыламі» стаў іншым сімвалам сербскага супраціву, а з 1804 года белы двухгаловы арол зноў стаў сербскім сімвалам нароўні з сербскім крыжом: на аснове арла Няманічаў, намаляванага Хрыстафорам Жэфаравічам у Стэматаграфіі. Ён стварыў сербскі рэвалюцыйны сцяг [7]. Традыцыю Няманічаў ажывіла Сербская рэвалюцыя, і пасля прызнання незалежнасці Сербіі двухгаловы арол стаў адлюстроўвацца на гербе Сербіі, а сербскі крыж з'явіўся на тарчы, які адлюстроўваўся з 1882 года на грудзях сербскага арла, калі з'явілася Каралеўства Сербія. Арол на гербе адрозніваўся ад арла Няманічаў: яго крылы былі складзеныя, як у нямецкага. Прычынай таму з'яўляецца наўмысная памылка немца фон Штрэля, які намаляваў нямецкага арла [8]. Арол выкарыстоўваўся дынастыямі Абрэнавічы і Карагеоргіевічы; у 1883 годзе быў заснаваны ордэн Белага арла, якім узнагароджваліся сербскія і югаслаўскія грамадзяне за заслугі перад краінай і каронай да 1945 года.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Герб Міраслава Завідавіча (пам. 1198)
-
Арол Стэфана Першавенчанага ў Мілешэве (1230-я)
-
Царква багародзіца Левішка, фрэска (1306–1307)
-
Карта Анджаліна Далорта з сербскім сцягам (1339)
-
Манастыр Манасія, фрэска на выяве Стэфана Лазаравіча (1406–1418)
-
Сцяг і герб Сербіі паводле Габрыэля дэ Вальсэка (1439)
-
Фрэска Стэфана Лазаравіча ў манастыры Манасія (1406–1418)
-
Пячатка дэспата Стэфана Лазаравіча, хроніка аб Канстанцкім саборы (Прускае выданне, сярэдзіна XV стагоддзя)
-
Пячатка дэспата Стефана Лазаравіча, хроніка аб Канстанцкім саборы (пазнейшае выданне, 1483)
-
Пячатка дэспата Стэфана Лазаравіча, Гербоўнік Вернігеродэ (паміж 1486 і 1492)
-
Герб Сербскай дэспатыі паводле Віргіла Солісу (1555)
-
Герб Сербскай дэспатыі паводле Крыстофа Зільберысэна (1576)
-
Герб Сербскай дэспатыі паводле Мартына Шрота (каля 1580)
-
Герб Няманавічаў у гербоўніку Карэніча-Неорыча (1595)
-
Герб Сербскай дэспатыі ў германскім гербоўніку, каля 1600
-
Герб Няманавічаў у другім Бялградскім гербоўніку (пачатак XVII стагоддзя)
-
Герб Няманавічаў у Файніцкім гербоўніку (пачатак XVII стагоддзя)
-
Герб Няманавічаў паводле Станіслава Рубціча (каля 1700)
-
Герб Няманавічаў паводле Павао Рытэру Віцезавічу (да 1701)
-
Герб Рашкі ў Стэматаграфіі (1741)
-
Герб Няманавічаў у Стэматаграфіі (1741)
-
Рэканструкцыя герба Няманавічаў (1987)
-
Пячатка 1804 года
-
Герб Карагеоргіевічаў
-
Герб Каралеўства Сербія (1882–1918)
-
Рэгаліі караля Пятра I (1904)
-
Ордэн Белага арла (1915–1918)
-
Герб Каралеўства Югаславіі (1918–1941)
-
Герб Недзічаўскай Сербіі (1941—1944)
-
Герб Рэспублікі Сербскай (1992–2006)
-
Герб Союзнай Рэспублікі Югаславіі і саюза Сербіі і Чарнагорыі (2003–2006)
-
Вялікі герб Сербіі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Atlagić 2009, p. 180.
- ↑ Atlagić 2009, pp. 181–182.
- ↑ Solovjev 1958, p. 130.
- ↑ а б в г Solovjev 1958, pp. 134–135.
- ↑ Ivić 1910, p. 30.
- ↑ Jahrbücher für Geschichte Osteuropas, vol. 8, Osteuropa-Institut München, F. Steiner Verlag, 1960, p. 511.
- ↑ "Ethnic Groups". 10. New York: Gordon and Breach. 1993.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - ↑ Atlagić 2009, p. 183.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Marko Atlagić Određivanje nacionalnih heraldičkih simbola na primjeru Srba i Hrvata(серб.) // Zbornik radova Filozofskog fakulteta u Prištini. — 2009. — № 39. — С. 179—188. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2015.
- Aleksa Ivić. Stari srpski pečati i grbovi: prilog srpskoj sfragistici i heraldici. — Natošević, 1910.
- Aleksandar Vasiljevič Solovjev. Istorija srpskog grba. — Srpska misao, 1958.