Перайсці да зместу

Свініна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вэнджаныя свіныя рабрынкі

Свініна — мяса свіней, карысны харчовы прадукт. У мясным балансе Беларусі займае 47,7 % (2000).[1]

Ужываецца ў смажаным, вараным, параным, вэнджаным і салёным выглядзе для падрыхтоўкі шырокага спектру страў, уключаючы супы (напрыклад, боршч, расольнік), катлеты, рагу, халаднік, шашлык, шніцаль, эскалопы, яцерніцэ і іншыя стравы; свініну выкарыстоўваюць (напалову з ялавічынай) для гатавання пельменяў.

Вялікая колькасць свініны перапрацоўваецца ў розную вяндліну: кумпяк, лапатка, грудзінка, бекон і інш. і ў рознага роду каўбасы. У хатніх умовах можна прыгатаваць з свініны бужаніну.

Таксама ў ежу ўжываецца спецыяльна прыгатаваная цэлая свіння як асобная страва (звычайна парася).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).