Святлана Дзмітрыеўна Шылава
Святлана Дзмітрыеўна Шылава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 красавіка 1961 (63 гады) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук[1] | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Святлана Дзмітрыеўна Шылава (18 красавіка 1961, в. Ульянавічы, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 красавіка 1961 года ў в. Ульянавічы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, аспірантуру па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія».
Працоўны шлях пачала санітаркай цэнтральнай раённай бальніцы г. Сянно. Працавала медыцынскай сястрой, урачом-акушэрам-гінеколагам, старшынёй прафкама 5-й клінічнай бальніцы г. Мінска; асістэнтам, дацэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; галоўным акушэрам-гінеколагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Працуе прарэктарам па лячэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2021)[2].
Узнагароджана ганаровымі граматамі камітэта па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку і падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, выхавала траіх дзяцей.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
- Члены Беларускага саюза жанчын
- Выпускнікі БДМУ
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Выкладчыкі БДМУ
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Заслужаныя работнікі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Палітыкі Беларусі
- Медыкі Беларусі
- Гінеколагі Беларусі