Перайсці да зместу

Свантэ Стурэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свантэ Стурэ
шведск.: Svante Sture
regent of Sweden
21 студзеня 1504 — 2 студзеня 1512

Нараджэнне 1460[1][2]
Смерць 2 студзеня 1512[1]
Бацька Nils Bosson Sture[d][1]
Маці Britta Carlsdotter Bonde[d]
Жонка Метэ Дзір[1] і Iliana Erengislesdotter av Geddeholm, heiress of Ulvåsa manor[d]
Дзеці Стэн Стурэ Малодшы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свантэ Нільсан Стурэ (каля 1460 — 2 студзеня 1512) — рэгент Швецыі ў эпоху распаду Кальмарскай уніі, з 21 студзеня 1504 года.

Бацька Свантэ належаў да роду Стурэ толькі па маці і даводзіўся блізкім сваяком Карлу VIII. Быўшы адным з галоўных прыхільнікаў Стурэ Старэйшага, ён вырашыў зыход бітвы пад Брункебергам, калі былі разбіты войскі дацкага караля Крысціяна II, што прынесла яму вялікую славу ў Швецыі. Памёр у 1494 годзе.

Свантэ Нільсан камандаваў у 1495 годзе войскамі, пасланымі супраць рускіх да Выбарга, і выцесніў апошніх з Фінляндыі, але затым самавольна пакінуў армію і зноў заняў месца ў дзяржаўным савеце, дзе выступіў заўзятым праціўнікам рэгента Стурэ Старэйшага.

Прымірыўшыся з апошнім, Свантэ Нільсан удзельнічаў у мецяжы 1501 года супраць дацкага караля Ганса. Пасля смерці Стурэ Старэйшага ён быў абраны рэгентам і ў саюзе з ганзейскімі гарадамі давёў да канца вайну з Даніяй на сушы і на моры.

Пасля яго смерці ў 1512 годзе рэгентам быў абраны яго сын Стэн Стурэ Малодшы.

Зноскі

  1. а б в г (unspecified title) Праверана 5 кастрычніка 2018.
  2. Pas L. v. Svante Nilsson Sture av Ekesiö // Genealogics — 2003.
  3. Svante NilssonSLS.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).