Сапатэкі
Сапатэ́кі[1] — індзейскі народ у Мексіцы. Расселены ў штаце Аахака і ў некаторых раёнах штатаў Ч’япас, Герэра, Веракрус. Колькасць — каля 450 тыс. чал. Па рэлігіі фармальна — каталікі, але захоўваюць традыцыйныя вераванні. Сапатэкі не маюць адзінай этнічнай самасвядомасці, метысаваныя, здаўна мелі кантакты з народамі міхе, соку, хуаве, чанталь, выпрабавалі іх уплыў.
Мова
[правіць | правіць зыходнік]Мова — сапатэк, адносіцца да сапатэцкай групы ота-мангскай моўнай сям’і. Дыялекты: паўднёвы горны, паўночны горны, раўнінны.
У старажытнасці ў сапатэкаў існавала ўласная сапатэцкая пісьменнасць (не дэшыфраваная). У цяперашні час сапатэкі карыстаюцца лацінкай на аснове іспанскай арфаграфіі.
Побыт
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя заняткі — паліўное земляробства (маіс, бабовыя, гарбузовыя, збожжавыя, цукровы трыснёг, агародныя культуры), рыбалоўства, жывёлагадоўля (буйная і дробная рагатая жывёла, коні, свінні, птушка), рамёствы (гарбарнае, ткацтва).
Паселішчы (пуэбла) розныя: густанаселеныя, з густанаселеным цэнтрам і прылеглымі хутарамі, з раскіданай планіроўкай. Жыллё — аднакамернае, квадратнае, глінабітнае, драўлянае, дах — чатырохсхільны, саламяны. Кухня — па-за домам.
Адзенне — агульнамексіканскага тыпу. Жанчыны павязваюць галаву хусткай накшталт турбан або шырокім шалікам, што спускалецца да плячэй.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапатэкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).