Перайсці да зместу

Санкт-Гален (кантон)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Санкт-Гален
Sankt Gallen
Герб кантона
Сцяг кантона
Выканаўчы савет:  савет
Заканадаўчы савет:  Вялікі савет
Сталіца:  Санкт-Гален
Дата далучэння:  1803
Абрэвіятура:  SG
Афіцыйная мова:  Нямецкая
Насельніцтва, чалавек:  453 тыс. (2003 г.)
Плошча:  2026 км²  (6-е месца)
Найвышэйшы пункт:  3248 м
Санкт-Гален на карце
Аўтамабільны код:  SG
Раёны:  8 выбарчых акруг
Афіцыйны сайт

Санкт-Гален, таксама Сен-Гален (ням.: Sankt Gallen, St. Gallen, фр.: Saint-Gall) — кантон Швейцарыі. Санкт-Гален размешчаны на паўночным усходзе Швейцарыі. Займае плошчу ў 2026 км², мае насельніцтва (на 31 снежня 2008) 471 152 (5-е месца сярод кантонаў у 2003 годзе). Станам на 2007 год, насельніцтва ўключала 97 461 замежніка, або прыблізна 20,9 % агульнай колькасці насельніцтва. Сталіца — горад Санкт-Гален.

Плошча 2026 км² (6-е месца сярод кантонаў).

Кантон размешчаны на паўночным усходзе Швейцарыі. На поўначы абмежаваны Канстанцкім возерам (Бодэнскае возера), на ўсходзе — Рэйнскай далінай. Па Рэйне мяжуе з Аўстрыяй і Ліхтэнштэйнам. На поўдні кантон Санкт-Гален абмежаваны кантонамі Граўбюндэн, Гларус і Швіц. На захадзе ляжаць кантоны Цюрых і Тургау.

Два паўкантоны Апенцэль — Інерродэн і Апенцэль — Аўсерродэн цалкам акружаны землямі кантона Санкт-Гален.