Перайсці да зместу

Самуэль Эйленберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуэль Эйленберг
англ.: Samuel Eilenberg
Дата нараджэння 30 верасня 1913(1913-09-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1998(1998-01-30)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта, калекцыянер мастацтва
Навуковая сфера тапалогія, матэматыка[5], калекцыянаванне[5] і выяўленчае мастацтва[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Казімеж Куратоўскі[d][9] і Караль Борсук[9]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самуэль Эйленберг (англ.: Samuel Eilenberg; 30 верасня 1913, Варшава — 30 студзеня 1998, Нью-Ёрк) — амерыканскі і польскі матэматык.

Вучань польскага матэматыка Караля Борсука, пад кіраўніцтвам якога напісаў дысертацыю для атрымання доктарскай ступені ў Варшаўскім універсітэце. У 1936 годзе атрымаў доктарскую ступень. У 1939 годзе з-за пагрозы акупацыі Польшчы нацыстамі і па патрабаванні бацькі эміграваў у ЗША. З 1940 па 1946 гады працаваў выкладчыкам у Мічыганскім універсітэце, затым ва Універсітэце Індыяны ў 1946 і 1947 гадах. З 1947 па 1982 гады выкладаў у Калумбійскім універсітэце. У 1948 годзе атрымаў грамадзянства ЗША.

Асноўныя працы адносяцца да алгебраічнай тапалогіі (найболей вядомая сістэма аксіём тэорыі гамалогій Эйленберга — Стынрода) і гамалагічнай алгебры.

Эйленберг быў стваральнікам (разам з С. Мак-Лейнам) тэорыі катэгорый. Таксама яны ўвялі прасторы Эйленберга — Маклейна K(G,n), якія маюць адзіную нетрывіяльную групу гаматопій G у размернасці n. Маюць значэнне яго працы ў галіне тэорыі аўтаматаў.

Член НАН ЗША (1959) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1974). Лаўрэат прэміі Вольфа (1986) і прэміі Стыла (1987). Двойчы атрымаў стыпендыю Гугенхайма (у 1950 і 1974 гадах).

Быў чальцом знакамітай групы «Нікаля Бурбакі», прычым адным з нямногіх яе ўдзельнікаў — не французаў.

Падпісаў «Папярэджанне навукоўцаў чалавецтву» (1992).

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Samuel Eilenberg // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119020769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119020769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. а б в г д е MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  7. https://www.nytimes.com/1998/02/03/nyregion/samuel-eilenberg-84-dies-mathematician-at-columbia.html
  8. а б https://mathshistory.st-andrews.ac.uk/Biographies/Eilenberg/
  9. а б Матэматычная генеалогія — 1997.