Салу Джыба
Салу Джыба | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Mamadou Tandja[d] | ||||||
Пераемнік | Махамаду Ісуфу | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 красавіка 1965 (59 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | карпусны генерал[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Салу Джыба (фр.: Salou Djibo; нар. 15 красавіка 1965) — камандзір сталічнага гарнізона арміі Нігера, які арганізаваў і ўзначаліў ваенны пераварот у Нігеры 18 лютага 2010 года. Ён узначальваў хунту — Вышэйшы савет па аднаўленні дэмакратыі і дэ-факта з’яўляўлся кіраўніком дзяржавы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Належыць да народнасці зарма. Навучаўся ў Кот-д’Івуары, Марока і КНР, служыў у міратворчых падраздзяленнях ААН у Кот-д’Івуары і ДРК. Джыба быў камандзірам «1-й ваеннай зоны» і кантраляваў 40 % узброеных сіл.
У красавіку 2010 года заснаваў камісію па падрыхтоўцы новай канстытуцыі краіны і даў старт працы часовага парламента, які атрымаў назву Нацыянальны кансультатыўны савет. Распрацаваны да мая праект канстытуцыі прадугледжваў пераход да паўпрэзідэнцкай сістэмі кіравання.
У межах барацьбы з карупцыяй у красавіку 2010 года былі звольненыя кіраўнікі 20 найбуйнейшых дзяржаўных кампаній. Была заснавана дзяржаўная фінансавая інспекцыя, закліканая выявіць злоўжыванні ранейшага ўрада.
У кастрычніку 2010 года была спынена спроба перавароту. Былі арыштаваныя некалькі вышэйшых афіцэраў, уключаючы другога па ўплывовасці, пасля Джыбы, члена хунты палкоўніка Бады, і кіраўніка Нігерскай службы бяспекі Сейны Шэкараў.
7 красавіка 2011 года перадаў уладу дэмакратычна абранаму прэзідэнту Ісуфу.
Пасля адстаўкі, у маі 2010 года атрымаў званне генерала арміі. Працуе ў структурах арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва краін Заходняй Афрыкі (ECOWAS).