Савецка-фінляндская вайна (1939—1940)
Савецка-фінская вайна (1939—1940) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 30 лістапада 1939 — 12 сакавіка 1940 | ||
Месца | Усходняя Фінляндыя, Карэлія, Мурманская вобласць | ||
Вынік |
Перамога СССР Маскоўскі мірны дагавор (1940) |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Савецка-фінляндская вайна 1939—1940 (у фінскай літаратуры — talvisota, «Зімняя вайна»), ваенныя дзеянні з 30 лістапада 1939 года па 12 сакавіка 1940 года савецкіх войск супраць войск Фінляндыі. Вайна фармальна не аб’яўлялася, але СССР афіцыйна разарваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй.
Прычыны і перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сутыкненне дзвюх краін выклікана імкненнем СССР — у стратэгічным кантэксце Другой сусветнай вайны — адсунуць дзяржаўную граніцу далей ад Ленінграда. Фінляндыі быў прапанаваны тэрытарыяльны абмен (СССР быў гатовы аддаць удвая большую плошчу ў Карэліі), ад якога яна адмовілася.
На працягу дзесяцігоддзяў савецка-фінскія адносіны пасля серыі войн 1918—1922 гадоў заставаліся нестабільнымі, характарызаваліся ўзаемным недаверам.
Хада вайны
[правіць | правіць зыходнік]Прычынай для вайны быў названы інцыдэнт артылерыйскага абстрэлу тэрыторыі СССР. Праз шмат гадоў М. С. Хрушчоў (на той час ужо былы кіраўнік СССР) пісаў, што гэты абстрэл быў арганізаваны камандармам 1-га рангу Рыгорам Куліком. Савецкі бок адмовіўся ад прапановы Фінляндыі стварыць сумесную камісію дзеля расследавання інцыдэнту і праз 2 дні разарваў дамову аб ненападзе, а яшчэ праз 2 — пачаў вайну.
Войскі Ленінградскай ваеннай акругі ўступілі на тэрыторыю Фінляндыі. Галоўныя падзеі вайны адбываліся на Карэльскім перашыйку па «Лініі Манергейма». Дзеянні сухапутных войск СССР падтрымліваў Балтыйскі флот, у складзе якога ваяваў падшэфны карабель БССР — лідар эсмінцаў «Мінск». Вайна праходзіла ў цяжкіх умовах, пацягнула вялікія страты з абодвух бакоў.
У снежні 1939 года ў раёне баявых дзеянняў былі маразы ніжэй за 30 градусаў. Фінскае войска было значна лепш падрыхтавана да халадоў, ад якіх памерзла шмат савецкіх салдат. Амаль поўная адсутнасць дарог, багністая і лясістая мясцовасць значна ўскладнялі рух Чырвонай арміі.
Пасля прарыву савецкімі войскамі ў пачатку сакавіка 1940 года «Лініі Манергейма» і захопу 12 сакавіка Выбарга, у той жа дзень у Маскве быў падпісаны мірны дагавор. СССР набыў патрэбныя яму землі, адсунуў граніцу на поўнач ад Ленінграда, атрымаў у арэнду востраў Ханка з правам стварэння на ім ваенна-марской базы.
Вынікі вайны
[правіць | правіць зыходнік]Стратэгічнае становішча СССР па выніках вайны пагоршылася: быў падарваны яго міжнародны аўтарытэт, Ліга Нацый выключыла яго са сваіх членаў, Фінляндыя адышла ад палітыкі нейтралітэту і зблізілася з Германіяй. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Фінляндыя выступіла на баку Германіі, назваўшы сваю рэваншысцкую акцыю «Вайной-працягам».
Таксама шматлікія праяўленыя ў вайне слабыя бакі Чырвонай арміі і вялікія людскія страты СССР (22 830 забітых фінаў супраць 131 476 забітых і згінуўшых без весткі савецкіх ваенных [10]) умацавалі Гітлера ў рашучасці напасці на Савецкі Саюз. Акрамя таго СССР страціў 406 самалётаў супраць 62 фінскіх, 653 танка супраць 50 фінскіх [10]. Асноўнымі прычынамі было горшае ўзбраенне савецкай арміі (амаль адсутнічала аўтаматычая зброя), халатнасць часткі службовых асоб і неадэкватнае ўяўленне савецкага ўрада аб сацыяльна-палітычным клімаце ў Фінляндыі. Так меркавалася, што фінскі пралетарыят павінны паўстаць супраць пануючага ў Фінляндыі ладу і далучыцца да Чырвонай арміі. Але на самой справе ўзровень жыцця насельніцтва ў Фінляндыі быў вышэйшы, чым у СССР, нацыя была кансалідаванай і таму аказала аб’яднанае супраціўленне савецкім войскам.
За баявыя подзвігі ў савецка-фінляндскай вайне 20 беларусам і ўраджэнцам Беларусі было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза: П. Р. Алейнікаву, Дз. Д. Валенціку, Б. В. Воўку, І. І. Валасевічу, М. М. Гармозе, А. І. Дыдышку, П. В. Кандрацьеву, І. П. Кірпічову, І. М. Кобзуну, В. Дз. Кучараваму, І. М. Максімене, І. В. Матрунчыку, Р. С. Пінчуку, М. В. Рапейке, І. М. Саламонікаву, М. П. Сінюціну, М. Ф. Турцэвічу, А. Р. Целешаву, С. І. Чарняку, С. Я. Ялейнікаву.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pentti Virrankoski Suomen Historia 2, 2001, ISBN 951-746-342-1, SKS
- ↑ Erkki Kakela Laguksen miehet, marskin nyrkki: Suomalainen panssariyhtyma 1941—1944, 1992, ISBN 952-90-3858-5, Panssarikilta
- ↑ Коллектив авторов. Россия и СССР в войнах ХХ века: Потери Вооружённых Сил / Г. Ф. Кривошеев. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — С. 191. — 608 с. — (Архив). — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4
- ↑ РГВА. Ф.37977. Оп.1. Д.595. Л.57—59, 95; Д.722. Л.414—417; Зимняя война. Кн.1. С.150.
- ↑ а б Под общей редакцией Г.Ф. Кривошеева. Расія і СССР у войнах XX стагоддзя. Страты ўзброеных сіл. Статыстычнае даследаванне. — II. — М.: Олма-Пресс, 2001. — 608 с. — ISBN 5-224-01515-4. Архівавана 29 сакавіка 2010. Табліцы 109 і 111
- ↑ Kurenmaa, Pekka; Lentilä, Riitta (2007). "Sodan tappiot". In Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (рэд-ры). Jatkosodan pikkujättiläinen(фін.). p. 1152. ISBN 951-0-28690-7.
- ↑ Lentilä, Riitta; Juutilainen, Antti (2007). "Talvisodan uhrit". In Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (рэд-ры). Talvisodan pikkujättiläinen(фін.). p. 821. ISBN 978-951-0-23536-2.
- ↑ Malmi, Timo (2007). "Suomalaiset sotavangit". In Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (рэд-ры). Talvisodan pikkujättiläinen(фін.). p. 792. ISBN 978-951-0-23536-2.
- ↑ Военно-исторический журнал, 1993, No 4, с. 7.
- ↑ а б [1] Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Савецка-фінляндская вайна (1939—1940)
- Гісторыя савецка-фінскай вайны 1939-40 гг. у фотаздымках