Перайсці да зместу

Рэсіфі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэсіфі
парт.: Recife
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1537
Плошча
218 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1533580 чалавек (2007)
Шчыльнасць
7035 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
81
Паштовыя індэксы
50000-000
Афіцыйны сайт
Рэсіфі на карце Бразіліі
Рэсіфі (Бразілія)
Рэсіфі
Рэсіфі (Бразілія)
Рэсіфі

Рэсіфі (парт.: Recife) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Пернамбуку. Рэсіфі знаходзіцца ў месцы ўпадзення ракі Беберыбі ў Атлантычны акіян. Буйны порт на беразе акіяну. Спалучэнне вялікай колькасці працаўнікоў і значных прыватных інвестыцый спрыяла развіццю медыцынскай сферы горада, такім чынам, што на сёння Рэсіфі з’яўляецца другім паводле велічыні медыцынскім цэнтрам Бразіліі пасля Сан-Паўлу[1]. Шпіталі з самым сучасным абсталяваннем прымаюць пацыентаў нават з суседніх дзяржаў[2].

Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Рэсіфі. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Рэсіфі. Насельніцтва складае 1533580 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 218 км². Шчыльнасць насельніцтва — 7.035 чал./км². Свята горада — 12 сакавіка.

Горад з’яўляецца адным з гарадоў, якія прынялі матчы чэмпіянату свету па футболу 2014 года.

Наваколлі Рэсіфі сталі месцам адных з першых пасяленняў падданых партугальскай кароны. У 1537 годзе кароль Партугаліі Жуан III падзяліў Бразілію на спадчынныя капітанствы, бо партугальцы зразумелі, што ў іх не было ніякіх чалавечых або фінансавых рэсурсаў для інвесціравання ў такую вялікую і далёкую калонію, таму вырашылі даручыць гэту задачу прыватным прадпрымальнікам[3]. Аднак гэтая ідэя не мела значнага поспеху.

Пернамбуку квітнела ад цукровай прамысловасці, бо цукровыя буракі яшчэ прамыслова не вырошчваліся ў Еўропе да пачатку XIX стагоддзя[4]. У той час у Еўропе плантацыі цукровага трыснягу можна было трымаць толькі ў Андалусіі і Алгарві.

Ад 1580 да 1640 гадоў каралеўствы Іспаніі і Партугаліі былі аб’яднаны пад уладай адзінага караля. Іспанія была ўцягнута ў вайну супраць Нідэрландаў і таму закрыла гандаль бразільскага цукру для нідэрландцаў[5]. У адказ на гэта нідэрландцы вырашылі захапіць некалькі бразільскіх гарадоў — цэнтраў вытворчасці цукру, у тым ліку Салвадор і Натал. З 1630 па 1654 гады горад знаходзіўся пад кантролем Нідэрландаў, тут была створана Галандская Бразілія.

Рэсіфі з’яўляецца адным з галоўных бізнес-цэнтраў Бразіліі, у асноўным таму, што горад мае міжнародны аэрапорт і два міжнародныя порты. Адзін з іх размешчаны ў самім горадзе, а іншы знаходзіцца прыкладна ў 40 кіламетрах ад Рэсіфі.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Recife Medical Pool
  2. Pernambuco Daily Архівавана 15 ліпеня 2011.
  3. History of Recife. Shipmateapp.com
  4. Recife, Pernambuco.
  5. History Архівавана 2 мая 2023.. Instituto de Física de São Carlos