Рэйхскамісарыят Остланд
Рэйхскамісарыят Германіі | |||||
Рэйхскамісарыят Остланд | |||||
---|---|---|---|---|---|
Reichskommissariat Ostland | |||||
|
|||||
1941 — 1945
|
|||||
Сталіца |
Каўнас (1941) Рыга (1941 – 1944) Берлін (1944 – 1945, у выгнанні) |
||||
Найбуйнейшыя гарады | Рыга, Мінск, Вільнюс, Каўнас, Талін | ||||
Мова(ы) |
Нямецкая (афіцыйная) беларуская, латышская, літоўская, эстонская |
||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Грашовая адзінка | Акупацыйная рэйхсмарка | ||||
Плошча | 512.000 км² | ||||
Насельніцтва | 19,2 млн чал. | ||||
Рэйхскамісар | |||||
• 1941 – 1944 | Генрых Лозэ | ||||
• 1944 – 1945 | Эрых Кох | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэйхскамісарыят Остланд (ням.: Reichskommissariat Ostland) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе, якое ўключала ў сябе заходнюю частку Беларусі (без Гродзенскага і Брэсцкага рэгіёнаў), краіны Прыбалтыкі і асобныя тэрыторыі паўночна-ўсходняй Польшчы. Існаваў з 1 верасня 1941 па 1944.
Плошча — 512 тыс. км². Насельніцтва — 19,3 млн чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — Каўнас (да жніўня 1941), Рыга (да восені 1944), Берлін (да мая 1945).
Узначальваў «Остланд» да восені 1944 Г. Лозе, пазней Э. Кох. Складаўся з 4 генеральных акруг: Беларусь, Латвія, Літва, Эстонія. Межы акруг не заўсёды супадалі з межамі савецкіх рэспублік: так да акругі Літва былі далучаны паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці, генеральная акруга Беларусь складала толькі 1/3 тэрыторыі БССР. Апарат кіравання «Остланда» будаваўся на ўзор Рэйхсміністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый з некалькіх галоўных аддзелаў, у т.л. палітыкі, культуры. Галоўны друкаваны орган — «Deutsche Zeitung im Ostland» («Нямецкая газета ў Остландзе»), выдавалася штодзень у Рызе.