Рэакцыя Каніцара
Выгляд
Рэакцыя Каніцара — хімічная рэакцыя дыспрапарцыянавання альдэгідаў, якія не змяшчаюць вадароду ў α пазіцыі ў дачыненні да карбанільнай групы. Названая ў гонар Станіслава Каніцара.
С. Каніцара першым правёў гэта ператварэнне ў 1853 годзе, атрымаўшы бензойную кіслату і бензілавы спірт пры апрацоўцы бензойнага альдэгіда карбанатам калію. Прадуктам акіслення з’яўляецца карбонавая кіслата, прадуктам аднаўлення — спірт. Для альдэгідаў, якія маюць атам вадароду ў α пазіцыі па дачыненні да карбанільнай групы (RC H R’CHO) пераважная рэакцыя альдольнай кандэнсацыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)