Рыхард Курант
Рыхард Курант | |
---|---|
ням.: Richard Courant | |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1972[3][1][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Эрнест Курант[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, фізік |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз[7], матэматыка[7], фізіка[7], матэматычная фізіка[7], варыяцыйнае злічэнне[7] і дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d][7] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Давід Гільберт |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыхард Курант (8 студзеня 1888, Люблінец, Германская імперыя, цяпер Польшча — 27 студзеня 1972, Нью-Ёрк, ЗША) — нямецкі і амерыканскі матэматык, педагог і навуковы арганізатар. Вядомы як аўтар класічнай папулярнай кнігі па матэматыцы «Што такое матэматыка?», а таксама адзін з аўтараў крытэрыя Куранта — Фрыдрыхса — Леві.
З 1920 па 1933 гады ён быў прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта. Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў Германіі і разгрому Матэматычнага інстытута ў Гётынгене Куранту прыйшлося эміграваць. Адзін год ён правёў у Кембрыджы, потым пераехаў у ЗША.
З 1936 года Курант працаваў прафесарам Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У Нью-Ёрку яму было даручана стварэнне спецыяльнага матэматычнага інстытута, што ён паспяхова ажыццявіў. У 1958 годзе, калі Куранту было 70 гадоў, ён пакінуў пасаду дырэктара Матэматычнага інстытута, але працягваў актыўнае супрацоўніцтва з ім. У 1964 годзе ўстанова атрымала назву Курантаўскі інстытут матэматычных навук.
У 1963 годзе наведаў СССР у сувязі з удзелам у Савецка-амерыканскім сімпозіуме па дыферэнцыяльных ураўненнях з частковымі вытворнымі, у 1966 годзе Курант стаў замежным членам АН СССР.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Richard Courant // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Курант Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Курант Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ а б LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў акрузе Уэстчэстэр
- Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
- Члены АН СССР
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены РАН
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Матэматыкі Германіі
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Замежныя члены АН СССР
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія)
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Ганаровыя грамадзяне Гётынгена