Рынча
Рынча | |
---|---|
індан. Pulau Rinca | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 196,25 км² |
Насельніцтва | 1 267 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 6,46 чал./км² |
Размяшчэнне | |
8°44′33″ пд. ш. 119°42′03″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Мора Флорэс |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рынча (індан.: Pulau Rinca) — востраў у групе Малых Зондскіх астравоў, на захад ад вострава Флорэс. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 196,25 км². Насельніцтва (2006 г.) - 1267 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Рынча ўваходзіць у групу Малых Зондскіх астравоў, аддзелены пралівам шырынёй 320 м ад вострава Флорэс. Даўжыня - 27,8 км. Шырыня - да 14,2 км. Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку працэса субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт). Найвышэйшы пункт — гара Дора-Ора (670 м).
Клімат трапічны. Вільготны сезон працягваецца са снежня да пачатку красавіка. У студзені сярэдняя колькасць ападкаў набліжаецца да 278 мм. Астатні перыяд засушлівы. Сярэдняя гадавая тэмпература 30°C — 32°C.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Пераважае флора саваннага тыпу. Большасць раслін добра прыстасавана да працяглага засушлівага сезона.
Найбольш вядомая наземная жывёла вострава Рынча — камодскі варан, які дасягае 3 м у даўжыню і вагі болей за 70 кг. Ён вядзе драпежны вобраз жыцця. На востраве зафіксаваны напады на чалавека[1]. Акрамя камодскага варана, Рынча населена 12 відамі змей, 9 відамі яшчарак, аленямі, макакамі, буйваламі, дзікамі, цыветамі, 1 мясцовым відам пацукоў, 28 відамі птушак.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Востраў з'яўляецца часткай нацыянальнага парка Камода, што ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]На захадзе вострава знаходзіцца вёска Рынча. Мясцовая гавань прымае судны з суседняга вострава Флорэс. Асноўны занятак вяскоўцаў — абслугоўванне турыстаў. Сельская гаспадарка і рыбалоўства абмежаваны правіламі нацыянальнага парка Камода.