Рымскі оперны тэатр
Рымскі оперны тэатр | |
---|---|
Заснаваны | 1880 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | Рым |
Адрас | Piazza Beniamino Gigli - Roma[2] |
Архітэктар | Achille Sfondrini[d] |
Умяшчальнасць | 1 560[1] |
Галоўны дырыжор | Джанлуіджы Джэльмеці |
Сайт | operaroma.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рымскі оперны тэатр, ці Рымская опера (італ.: Teatro dell’Opera di Roma) — оперны тэатр у Рыме.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны на сродкі Даменіка Кастанцы па праекце архітэктара Акіле Сфандрыні. Адкрыты ў 1880 годзе операй Расіні «Сяміраміда» як «Тэатра Кастанцы» (Teatro Costanzi). У 1926 годзе тэатр быў выкуплены гарадскімі ўладамі, часткова перабудаваны (архітэктар Марчэла П’ячэнціні) і ў 1928 годзе адкрыты пад назвай «Каралеўскі оперны тэатр» (Teatro Reale dell’Opera).
У 1946 годзе тэатр атрымаў сучасную назву, а ў 1958 годзе быў часткова перабудаваны ў другі раз.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У гэтым тэатры прайшлі сусветныя прэм'еры оперы «Тоска» Дж. Пучыні (1900), абапёр Масканьі «Сельскі гонар» (1890), «Касач» (1898), «Маскі» (1901) і іншых. На сцэне тэатра выступалі выбітныя спевакі Дж. Белінчоні, Даркле, Катоньі, Р. Станьё (XIX стагоддзе); А. Бончы, А. Галі-Курчы, Б. Джыльі, Э. Каруза, Ц. Скіпа, Мерседэс Льяпарт (XX стагоддзе).
Сярод галоўных дырыжораў тэатра Марынуцы, Туліа Серафін, Санціні, Бруна Барталеці і іншыя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рымскі оперны тэатр
- ↑ https://www.operaroma.it/luoghi/teatro-costanzi/
- ↑ а б в catalogo.beniculturali.it — 2014.