Рубонда
Выгляд
Рубонда | |
---|---|
суахілі Rubondo | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 240 км² |
Размяшчэнне | |
2°20′35″ пд. ш. 31°51′53″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Вікторыя |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рубонда (суахілі: Rubondo) — востраў на поўдні возера Вікторыя. З’яўляецца нацыянальным паркам у складзе Танзаніі. Плошча — 240 км².
Востраў Рубонда месціцца за 111 км на захад ад Мванзы. Уяўляе сабою выцягнуты з поўначы на поўдзень на 31 км нізкі кавалак сушы. Берагі парэзаныя невялікімі залівамі. Востраў вядомы добра захаванай дзікай прыродай. Яго насяляюць шымпанзэ, антылопы, кракадзілы, гіпапатамы. У лістападзе і снежні на ім спыняюцца пералётныя птушкі.
У 1965 годзе Рубонда быў абвешчаны прыбежышчам для дзікіх жывёл. З 1977 года з’яўляецца нацыянальным паркам.