Перайсці да зместу

Рокі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
РокіM:
англ.: Rocky
Жанр драматычны фільм, баявік і фільм пра бокс[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія United Artists[d]
Працягласць 119 хв.
Бюджэт 1 000 000 $[5]
Зборы 117 235 147 $[6][7] і 225 000 000 $[7]
Краіна
Мова англійская
Год 21 лістапада 1976[1], 25 красавіка 1978[2], 1 красавіка 1977[3] і 1976
IMDb ID 0075148
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Рокі» (англ.: Rocky) ― культавы амерыканскі спартыўны драматычны фільм з Сільвестрам Сталонэ ў ролі баксёра Рокі Бальбоа. Натхняльная гісторыя ўзыходжання на спартыўны алімп Рокі Бальбоа, прататыпам якога стаў вядомы баксёр Чак Вэпнер. Пры бюджэце ў $1 млн «Рокі» стаў самым касавым фільмам 1976 года, сабраўшы ў суме каля $225 млн. Фільм атрымаў тры «Оскара». Стужка прынесла папулярнасць Сільвестэру Сталонэ.

Станам на люты 2024 года фільм займаў 215 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.

Філадэльфія. Рокі Бальбоа - просты клубны баец, які жыве ў дрэннай кватэрцы і ледзь зводзіць канцы з канцамі, займаючыся выбіваннем даўгоў для свайго боса Тоні Гацо і перыядычна ўдзельнічае ў баях. Кожны яго дзень падобны на папярэдні, і прасвету не назіраецца. Але аднойчы поспех нарэшце ўсміхаецца хлопцу, калі яму нечакана прапануюць выступіць супраць дзейнага сусветнага чэмпіёна па боксу у цяжкай вазе Апола Крыда.