Роджэр Корман
Роджэр Корман | |
---|---|
англ.: Roger William Corman | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 мая 2024[4] (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Julie Corman[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, кінаакцёр |
Прэміі |
Time Machine Award[d] (1998) |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000339 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роджэр Уільям Корман (англ.: Roger William Corman; 5 красавіка 1926, Дэтройт, Мічыган — 9 мая 2024, Санта-Моніка, Каліфорнія) — амерыканскі кінарэжысёр і прадзюсар, які зняў вялікую колькасць фільмаў катэгорыі В (пераважна фільмы жахаў нізкага класа і баевікі). Яго называлі «каралём фільмаў класа Б» і «каралём драйв-інаў» (кінатэатраў пад адкрытым небам). Корман праславіўся як рэжысёр, здольны здымаць фільмы з фенаменальнай хуткасцю і з мінімальным бюджэтам. Фільм «Крама жахаў» (1960) быў зняты за рэкордныя 2 дні за $30 000. Пік творчай актыўнасці Кормана прыпаў на 1950-я і 1960-я гады. У гэты час ён зняў, апроч іншага, серыю гатычных фільмаў па матывах кніг Эдгара По з удзелам акцёра Вінцэнта Прайса — яны ўвайшлі ў лік яго найбольш прызнаных крытыкамі карцін. Пасля 1971 года ён амаль спыніў здымаць фільмы асабіста, як рэжысёр, але працягваў прадзюсаваць працы іншых рэжысёраў.
У 2009 годзе Корман быў удастоены ганаровага «Оскара» за ўнёсак у кінематограф. Многія знакамітыя рэжысёры Галівуду пачыналі кар’еру пад кіраўніцтвам Кормана. У іх ліку былі Фрэнсіс Форд Копала, Джэймс Кэмеран, Марцін Скарсэзэ і Джонатан Дэмі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Roger Corman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roger Corman // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122418468 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ а б Roger Corman, Pioneering Independent Producer and King of B Movies, Dies at 98 — Variety. Праверана 12 мая 2024.
- ↑ (unspecified title) Праверана 12 мая 2024.