Рауль Рэес
Луіс Эдгар Дэвіа Сільва | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 30 верасня 1948 |
Месца нараджэння | Уіла, Калумбія |
Дата смерці | 1 сакавіка 2008 |
Месца смерці | Эквадор |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі — Армія народа |
Род войскаў | Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі |
Гады службы | ?—2008 |
Званне | Член Цэнтральнага Вярхоўнага камандавання |
Бітвы/войны | Калумбійскі канфлікт |
Рауль Рэес (ісп.: Raúl Reyes), сапраўднае імя — Луіс Эдгар Дэвіа Сільва (ісп.: Luis Edgar Devia Silva), (30 верасня 1948 — 1 сакавіка 2008) — калумбійскі прафсаюзны дзеяч, а затым рэвалюцыянер, член кіраўніцтва Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі—Арміі народа (ФАРК).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рауль Рэес быў кіраўніком прафсаюза на прадпрыемстве «Нестле», аднак вымушаны быў сысці ў падполле пасля пагроз з боку «эскадронаў смерці». Той чалавек, які сабраў і адправіў яму грашовую дапамогу, датчанін Віга Тофтэн-Ёгрэнсэн, пазней быў асуджаны на шэсць месяцаў турэмнага зняволення за «фінансаванне тэрарызму»[1]. Лічыўся другім чалавекам у кіраўніцтве паўстанцкай групоўкі і выконваў абавязкі міністра замежных спраў, прадстаўляючы інтарэсы ФАРК на перамовах, а таксама рабіў афіцыйныя заявы ад яе імя. Па некаторых даных лідар арганізацыі Мануэль Маруланда вельмі давяраў яму і нават разглядаў у якасці свайго магчымага пераемніка.
Рауль Рэес быў забіты ў выніку ўварвання войскаў Калумбіі на тэрыторыю Эквадора. Ён наступіў на ўсталяваную самім жа ФАРК міну пры спробе бегчы з лагера паўстанцаў, падвергнутага бамбардзіроўцы[2].
Зноскі
- ↑ Danemark: Procès de la solidarité internationale
- ↑ Documentan muerte de Reyes por minas Архівавана 16 чэрвеня 2008 года.