Раманья
Раманья (Romagna) — гістарычная вобласць у цэнтры Італіі, на паўднёвым усходзе сучаснага рэгіёна Эмілія-Раманья, паўночней Марке. Абмежавана з захаду Апенінамі, з усходу — хвалямі Адрыятыкі.
Паняцце вобласці Раманья (што значыць «рымская») нарадзілася з канфлікту караля лангабардаў Айстульфа з франкскім каралём Піпінам Кароткім за кантроль над Равенай. Лангабарды на працягу 200 гадоў спрабавалі падпарадкаваць сабе «прыморскае пяціграддзе» да поўдня ад Равены, якое складала ў сябе горада Рыміні, Анкона, Фано, Пезара і Сенігалія. Кароль Піпін уціхамірыў лангабардаў, а пяціграддзе ў 755 г. перадаў у кіраванне Папам Рымскім як паўночная мяжа Папскай вобласці.
У Сярэднявеччы гарады Раманьі жылі ўласным палітычным жыццём, балансуючы паміж гвельфамі і гібелінамі і мала лічачыся з воляй Пап. У кожным горадзе меліся ўласныя сіньёры, найбольшай магутнасці з якіх дасягнулі Малатэста — кіраўнікі Рыміні. Пры Папе Аляксандры VI яго сын Чэзарэ Борджа ўціхамірыў гарады Раманьі і падпарадкаваў усю вобласць бацьку, завошта быў узнагароджаны тытулам герцага Раманьі. Незалежнасць захавала толькі рэспубліка Сан-Марына.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- "Іншая Раманья", мясцовае самакіраванне
- Раманья (італ.)
- навіны рэгіёна на RomagnaOggi.it (італ.)
- Romagna2020.it, афіцыйны вэб-сайт мясцовага камітэта за правядзенне Алімпійскіх гульняў-2020 Архівавана 27 лістапада 2018. (італ.)