Вісліца (рака)
Вісліца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 41,8 км км |
Расход вады | 2 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°30′37″ пн. ш. 26°01′50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Бобрык 1 |
• Каардынаты | 52°16′28″ пн. ш. 26°24′53″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бобрык 1 → Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце |
Вісліца — рака ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Бобрык 1-ы (басейн Дняпра). Даўжыня 41,8 км. Плошча вадазбору 543 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]- Леваруч: каналы Ліпнікі і Дабраслаўка.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца асушальнай канавай за 2 км на поўдзень ад вёскі Рэчкі, цячэ па заходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Да 1978 г. Вісліца цякла праз возера Пагосцкае, пасля стварэння на яго месцы наліўнога вадасховішча Пагост цячэ па новым рэчышчы (канале), агінаючы вадасховішча з поўдня. Упадае ў Бобрык 1-ы каля вёскі Дубнавічы.
Даліна ў высокай плыні невыразная, паміж вёскамі Юзафіны і Новы Двор трапецападобная, шырынёй 1—3 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,3—0,7 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня да 4 м, ніжэй вёскі Новы Двор да 20 м), абвалаванае дамбамі.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.