Равакі
Выгляд
Равакі | |
---|---|
англ. Rawaki | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,65 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
3°43′ пд. ш. 170°43′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Фенікс |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рава́кі (англ.: Rawaki) — востраў у групе астравоў Фенікс. Да 1980 года меў назву Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 0,65 км². Незаселены.
Востраў Равакі знаходзіцца ў Ціхім акіяне, на поўдзень ад экватара, за 1880 км ад Паўднёвай Таравы, сталіцы Кірыбаці. Гэта замкнёны атол з унутранай лагунай, які атачае кола каралавых рыфаў.
Быў адкрыты 24 лютага 1824 года экіпажам брытанскага карабля «Фенікс» і атрымаў назву Фенікс. Пазней гэтая назва была выкарыстана картографамі для ўсёй групы астравоў. У 1870—1871 гадах на Равакі здабывалі гуана. 29 чэрвеня 1889 года Равакі быў далучаны да брытанскіх каланіяльных уладанняў. У 1979 годзе перайшоў пад юрысдыкцыю незалежнай дзяржавы Кірыбаці.