Рабер Мерль
Рабер Мерль | |
---|---|
фр.: Robert Merle | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1908[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 2004[1][2] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Pierre Merle[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, раманіст, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, біёграф, драматург, настаўнік |
Гады творчасці | 1949 — 2003 |
Мова твораў | французская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Рабер Жан Жорж Мерль (фр.: Robert Merle, 28 жніўня 1908, Тэбеса, Алжыр — 28 сакавіка 2004, Парыж) — французскі пісьменнік. Многія яго гістарычныя раманы пра Францыю XVI—XVII стагоддзяў сталі бэстсэлерамі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Алжыры, у сям’і афіцэра. У 1918 годзе пераехаў у Францыю, дзе скончыў літаратурны факультэт. Прымаў удзел у Другой сусветнай вайне, пасля акружэння пад Дзюнкеркам тры гады правёў у лагеры для ваеннапалонных, адкуль уцёк.
Перакладаў на французскую мову творы Дж. Уэбстэра, Дж. Свіфта, Э. Колдуэла, а таксама дзённікі Чэ Гевары. Сімпатызаваў СССР, да савецкага ўварвання ў Афганістан быў членам кампартыі.
Прызнанне крытыкі і Ганкураўскую прэмію яму прынёс ў 1949 годзе антымілітарысцкі раман «Нядзельны адпачынак на паўднёвым беразе» пра трагедыю ў Дзюнкерку. Найбольшы поспех у шырокай публікі мела серыя з 13 прыгодніцкіх раманаў пра эпоху рэлігійных войнаў.
Мерль ад трох шлюбаў меў чатырох сыноў і дзве дачкі. Памёр ва ўзросце 95 гадоў ад сардэчнага прыступу ва ўласным доме ў ваколіцах Парыжу.
Зноскі
- ↑ а б в г д Merle, Robert Jean Georges // Fichier des personnes décédées mirror Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation — Montpellier: ABES, 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Алжыры
- Памерлі 27 сакавіка
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Івелін
- Пахаваныя ў Францыі
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Лаўрэаты Ганкураўскай прэміі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў Парыжы