Перайсці да зместу

Пізаўрыды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пізаўрыды

Пізаура дзіўная (Pisaura mirabilis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pisauridae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181129
NCBI  93700
EOL  190
FW  250478

Пізаўрыды (Pisauridae) — сямейства аранеаморфных павукоў з надсямейства Lycosoidea. Уключае каля 330 відаў, якія аб’ядноўваюцца ў 48 родаў. Буйныя павукі з доўгімі нагамі, падобныя на прадстаўнікоў сямейства павукі-ваўкі (Lycosidae) (у прыватнасці — размяшчэннем вачэй у тры рады). Не плятуць лоўчых сетак і палююць альбо актыўна шукаючы здабычу ў густой траве, альбо седзячы ў засадзе. Многія прадстаўнікі сямейства могуць слізгаць па паверхні вады падобна вадамерам.

Размнажэнне і развіццё

[правіць | правіць зыходнік]

Самкі змяшчаюць яйцы ў павуцінневы кокан, які пасля носяць, утрымліваючы з дапамогай хеліцэраў і педыпальпаў. Незадоўга да выхаду німфаў самка сплятае на раслінах павуцінневае покрыва, усярэдзіне якога замацоўвае кокан, папярэдне прарваўшы яго сценку для палягчэння выхаду нашчадкаў. Самка ахоўвае покрыва на працягу некалькіх дзён, па заканчэнні якіх німфы, двойчы пераліняўшы, прыступаюць да рассялення.