Пётр Васільевіч Завадоўскі
Пётр Васільевіч Завадоўскі | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
| ||||||||
| ||||||||
|
||||||||
Манарх | Аляксандр I | |||||||
Папярэднік | пасада заснавана | |||||||
Пераемнік | Аляксей Кірылавіч Разумоўскі | |||||||
|
||||||||
Нараджэнне |
21 студзеня 1739 |
|||||||
Смерць |
22 студзеня 1812 (73 гады) |
|||||||
Месца пахавання | ||||||||
Род | Завадоўскія[d] | |||||||
Бацька | Васіль Васільевіч Завадоўскі | |||||||
Маці | Марыя Міхайлаўна Шырай | |||||||
Жонка | Vera Apraksina[d] | |||||||
Дзеці | Vasily Zavadovsky[d], Аглайда Пятроўна з Завадоўскіх[d], Tatyana Zavadovskaya[d] і Sofya Zavadovskaya[d] | |||||||
Веравызнанне | праваслаўе | |||||||
Адукацыя | ||||||||
Аўтограф | ||||||||
Ваенная служба | ||||||||
Гады службы | 1769—1777 | |||||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя | |||||||
Род войскаў | армія | |||||||
Званне | генерал-маёр | |||||||
Бітвы | ||||||||
Узнагароды |
|
|||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Граф Пётр Васільевіч Завадоўскі (10 [21] студзеня 1739, в. Красновічы Старадубскага павета Чарнігаўскай губерні — 9 [21] студзеня 1812[1][2], Санкт-Пецярбург) — расійскі дзяржаўны дзеяч, кабінет-сакратар і фаварыт Кацярыны II, першы міністр народнай асветы Расійскай імперыі (1802—1810).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з маларасійскага роду Завадоўскіх. Сын казацкага старшыны гетманскага войска Васіля Васільевіча Завадоўскага (1708—1761) ад шлюбу яго з дачкой падкаморага Пелагеяй Сцяпанаўнай Шырай.[3]
Маленькі маёнтак бацькоў яго не магло быць дастатковым для выхавання шматлікага сямейства. З прычыны беднага стану бацькоў Завадоўскі выхоўваўся ў доме дзядзькі — казака Шырая, потым быў адпраўлены ў езуіцкі калегіум ў Оршы дзе навучаўся грэчаскай і лацінскай мовам. Затым, да 1760 года, вучыўся ў Кіева-Магілянскай акадэміі.
Пачатак кар’еры
[правіць | правіць зыходнік]У 1760 годзе Завадоўскі ў Глухаве стаў служыць павытчыкам пры Маларасійскай калегіі і неўзабаве стаў старшым саветнікам Почапскай казацкай сотні Старадубскага палка.
Граф Пётр Румянцаў, які прыняў у 1765 годзе кіраванне над Маларосіяй, звярнуў увагу на Завадоўскага, прызначыўшы яго на службу ў сваю сакрэтную канцылярыю.
У час Руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў, у 1769 годзе, Завадскаму было даручана камандаваць невялікім атрадам, які ахоўваў бераг Днястра; ён некалькі разоў адбіваў напады ворага пад Бендэрамі і за адзнаку быў удастоены звання прэм'ер-маёра. З 02.08.1770 — падпалкоўнік. Затым адзначыўся ў бітвах на Ларзе і пры Кагуле; пры атацы Сілістрыйскіх умацаванняў быў прызначаны палкоўнікам (07.1773).
Разам з графам С. Р. Варанцовым падрыхтаваў тэкст Кучук-Кайнарджыйскага мірнага дагавора, а праз год атрымаў ордэн Святога Георгія 4-га класа і маёнтак Лялічы.
У 1775 годзе суправаджаў у Санкт-Пецярбург графа П. А. Румянцава і быў прадстаўлены імператрыцы Кацярыне II.
Фаварыт у 1775—1777 гадах
[правіць | правіць зыходнік]Маючы прыгожую знешнасць, ужыўны характар і быўшы абаяльным у абыходжанні, Завадоўскі стаў фаварытам Імператрыцы. У 1775 годзе ён быў прызначаны кабінет-сакратаром. Быў пры Е. І. В. у прыняцця чалабітных; са студзеня 1776 года — генерал-ад’ютант, а 28 чэрвеня 1776 года быў узведзены ў чын генерал-маёра, атрымаў 4 тыс. сялян у Магілёўскай губерні, ордэн Белага арла і ордэн Святога Станіслава, а па суседстве з роднай вёскай — маёнтак Лялічы[4], Завадоўскаму былі адведзены пакоі ў палацы з поўным утрыманнем. Гэта збліжэнне ўстрывожыла Рыгора Пацёмкіна; да яго далучылася княгіня Кацярына Дашкава. Праз год з-за інтрыг Завадоўскі быў вымушаны пакінуць палац.
Служба
[правіць | правіць зыходнік]Пасля адстаўкі з гэтай «пасады» Завадоўскі працягваў захоўваць вернасць Кацярыне, да якой адчуваць гарачае каханне, і не жаніўся яшчэ дзесяць гадоў, а калі пабудаваў палац у Екацерынадары (сяло Лялічы пры Завадоўскім насіла назву «Екацерынадар»), з 250 пакоямі, фарфоравай кафляй, малахітавымі камінамі і раскошнай бібліятэкай, яго галоўным упрыгажэннем стала статуя Кацярыны ў натуральную велічыню[5].
Карыстаючыся падтрымкай свайго сябра Безбародкі, Завадоўскі займаў высокія пасады ў адміністрацыі.
01.01.1780 — узведзены ў тайныя саветнікі, сенатары. Член Выхаваўчага Таварыства высакародных дзяўчын. Праз год яму даручаецца кіраваць Пецярбургскім Дваранскім і Гарадскім пазыковымі банкамі. Ён старшынстваваў у камісіі па скарачэнні канцылярскага справаводства; яму былі даручаны рэвізія дзяржаўных устаноў, кіраванне навучальнымі ўстановамі і складанне для іх статутаў, перабудова Пажаскага корпуса і іншых школ, кіраванне медыка-хірургічнай школай. У 1781 годзе стаў кіраўніком Санкт-Пецярбургскага Дваранскага Пазыковага банка і распрацаваў ягоны статут, ухвалены імператрыцай. У 1782 годзе ўзначаліў новаствораную Камісію аб заснаванні вучылішчаў і распрацаваў «План да заснавання народных вучылішчаў у Расійскай імперыі», паводле якога ў губернскіх гарадах засноўваліся чатырохкласныя народныя вучылішчы, а ў павятовых — двухкласныя малыя народныя вучылішчы. Старшынстваваў з 1784 у камісіі па будаўніцтве Ісакіеўскага сабора.
31.08.1787 стаў членам Савета пры Найвышэйшым Двары. 30 красавіка ажаніўся з дваццацігадовай Верай Мікалаеўнай Апраксінай, сваячкай былога гетмана Кірыла Разумоўскага.
27.06.1793 па жаданні Кацярыны II імператар Франц II падараваў Петру Завадоўскаму тытул графа Рымскай імперыі. Сама ж яна ўзнагародзіла яго ордэнам Св. Аляксандра Неўскага. 1.01.1795 стаў сапраўдным тайным саветнікам. Просьба яго аб адстаўцы па хваробе была адхілена імператрыцай, аднак фактычна ён паступова адышоў ад спраў.
Ужо пры імператары Паўлу 5.04.1797 стаў графам Расійскай імперыі. Аднак у лістападзе 1799 года цару паведамілі, што сакратар Дзяржаўнага асігнацыйнага банка, якім кіраваў Завадоўскі, падманным шляхам атрымаў 7 тысяч рублёў. Павел у гневе загадаў неадкладна адхіліць Завадоўскага ад службы. Так адбылася яго другая адстаўка (6.11.1799-18.04.1801).
Пры Аляксандры I ізноў паступіў на дзяржаўную службу. 18.04.1801 — сенатар, член Неадменнага савета. З мая 1801 па 1802 год старшыня Камісіі складання законаў.
08.09.1802—11.04.1810 — першы кіраўнік Міністэрства народнай асветы. У часы Завадоўскага з’явіліся народныя школы, у паветах — павятовыя вучылішчы, у губернях — гімназіі; былі заснаваны навучальныя акругі, выдадзены статуты ўніверсітэтаў і заснаваны Казанскі, Харкаўскі і Дэрпцкі ўніверсітэты, адкрыты Пецярбургскі педагагічны інстытут.
11.04.1810—10.01.1812 — старшыня Дэпартамента законаў Дзяржаўнага Савета.
Граф Завадоўскі памёр 21 студзеня 1812 года ў Пецярбургу і пахаваны на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Святога Георгія 4-й ст. (1775)
- Ордэн Белага Арла (1776)
- Ордэн Святога Станіслава (1776)
- Ордэн Святога Аляксандра Неўскага (12.02.1786)
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Пётр Васільевіч Завадоўскі быў жанаты з 30 красавіка 1787 года з адной з першых прыгажунь свайго часу графіняй Верай Мікалаеўнай Апраксінай, дачкой графіні Соф’і Восіпаўны Апраксінай, якая жыла ў графа К. Р. Разумоўскага і даводзілася таму пляменніцай і «мэтрэсай».
Ад гэтага шлюбу ён меў 9 дочак і 4 сыноў, з іх 8 дзяцей памерлі ў маленстве.
- Аляксандр Пятровіч (1794—1856) — камергер, чыноўнік Калегіі замежных спраў, прыяцель Грыбаедава, удзельнік «чацвярной дуэлі» (24.11.1817 Шарамецеў—Завадоўскі—Грыбаедаў—Якубовіч) з прычыны балерыны Істомінай. Памёр халастым.
- Соф’я Пятроўна (1795—1830) — фрэйліна, з 1815 года была замужам за князем У. М. Казлоўскім (1790—1847), якога пакінула дзеля А. М. Ісленьева (1794—1882), яны вянчаліся, але шлюб не быў прызнаны. Іх дзеці атрымалі прозвішча Іславіны, адна з дочак, Любоў Аляксандраўна Іславіна (1826—1886) у замужжы Берс, была маткай С. А. Талстой, жонкі пісьменніка Л. М. Талстога.
- Васіль Пятровіч (1798—1855) — обер-пракурор Сената. Быў жанаты з вядомай прыгажуняй Аленай Міхайлаўнай Улодак (1807—1874).
- Адэлаіда Пятроўна (1799—1844), была замужам за Ф. І. Мержаеўскім (пам.1851), правадыр дваранства Магілёўскай губерні. Пахаваная на Машэкаўскіх могілках.
- Таццяна Пятроўна (1802—1884), была замужам за сенатарам У. І. Каблуковым (1781—1848).
Праўнучка Соф’я Андрэеўна Берс выйшла замуж за графа Льва Талстога. Яе ж прапраўнук, Пётр Талстой быў папулярным тэлевядучым, а цяпер з’яўляецца намеснікам старшыні Дзярждумы РФ.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ЦГИА СПб. ф.19. оп.111. д.167А. с. 29. Метрические книги Исаакиевского собора.
- ↑ Завадовський Петро Васильович // Енциклопедія історії України: Т. 3. — Киев: «Наукова думка», 2005. (укр.)
- ↑ Модзалевский В. Л. Малороссийский родословник. — Киев, 1908. — Т. 5 — С. 12.
- ↑ Московский журнал 2011, с. 3.
- ↑ Монтефьоре С. С. «Потёмкин»
- ↑ Расійскі некропаль
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Василенко Н. П. Завадовский, Петр Васильевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Завадовский, Петр Васильевич // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
- Бантыш-Каменский Д. Н. Историческое собрание списков кавалерам четырех российских императорских орденов. — М., 1814. — С.233.
- Знаменитые россияне XVIII—XIX вв. — СПб., 1996. — С.83-85.
- Кавалеры императорского ордена Святого Александра Невского, 1725—1917. Биобиблиографический словарь в трех томах. Т.1. — М., 2009. — С.411.
- Отечественная история. Энциклопедия. Т.2. — М., 1996. — С.206.
- Советская историческая энциклопедия. Т.5. — М., 1964. — С.583-584.
- Список воинскому департаменту. 1779. — С.27.
- Сухарева О. В. Кто был кто в России от Петра I до Павла I. — М., 2005. — С.194-196.
- Трушкин М. Д. «Выстроил дом каменный на диво…»(руск.) // Московский журнал. — 2011. — № 10. — С. 2-10.
- Федорченко В.И, Императорский дом. Выдающиеся сановники. Т.1. Красноярск — Москва., 2001. — С.469-470.
- Хотеенков В. Ф., Чернета В. Г. Первый министр народного просвещения России Петр Васильевич Завадовский. — М.,1996.
- Шилов Д. Н. Государственные деятели Российской империи. 1802—1917. Биобиблиографический справочник. — СПб., 2001. — С.244-246.
- Российский государственный военно-исторический архив (РГВИА). — Ф.489, оп. 1, д. 7142, л. 62 об.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пахаванне П. В. Завадоўскага
- Завадовский П. В. Собственноручное письмо графа П. Завадовскаго графу А. К. Разумовскому. 20 августа 1808 г. / Сообщ. А. Ф. Бычков // Русская старина, 1896. — Т. 88. — № 12. — С. 584.
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1739 годзе
- Памерлі 22 студзеня
- Памерлі ў 1812 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Аляксандра-Неўскай лаўры
- Пахаваныя на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
- Выпускнікі Аршанскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Кіеўскай духоўнай акадэміі
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (Расія)
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Выпускнікі Кіева-Магілянскай акадэміі
- Сапраўдныя тайныя саветнікі
- Генерал-маёры (Расійская імперыя)
- Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
- Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Міністры асветы Расійскай імперыі
- Нарадзіліся ў Бранскай вобласці