Перайсці да зместу

Пхёнчхан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пхёнчхан
кар.: 평창군
Герб
Герб
Краіна  Рэспубліка Карэя
Статус павет (кун)
Уваходзіць у Канвандо
Адміністрацыйны цэнтр Пхёнчхан
Насельніцтва (2013) 43 666
Шчыльнасць 30 чал./км²
Плошча 1,463.65 км²
Вышыня
над узроўнем мора
600 м
Пхёнчхан на карце
Часавы пояс UTC+9
Тэлефонны код +82 33
Паштовыя індэксы 232700-232956
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пхёнчха́н (кар.: 평창군, Пхёнчхангун) — адміністрацыйная адзінка ў правінцыі Канвандо, Паўднёвая Карэя. Адміністрацыйны цэнтр — павятовы горад Пхёнчхан. З’яўляецца трэцім паводле плошчы паветам у краіне. Размешчаны ў гарах Тхэбэксан прыкладна за 180 км на ўсход ад сталіцы краіны, Сеула. Пхёнчхан двойчы быў кандыдатам на правядзенне Зімовых Алімпійскіх гульняў — 2010 і 2014 гадоў. 6 ліпеня 2011 года ў Дурбане, ПАР, прэзідэнт МАК Жак Рогэ абвясціў, што ў Пхёнчхане пройдуць XXIII Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года[1].

У часы Кагуро на месцы сучаснага Пхёнчхана месцілася акруга (хён) Уко, якая пасля, у эпоху Аб’яднанай Сілы, была пераназвана ў Пэго. У эпоху Каро, у 1387 годзе акруга атрымала статус павета (кун або гун) і сучасную назву. Адразу пасля гэтага Пхёнчхану зноў быў прысвоены статус акругі, аднак у 1392 годзе Пхёнчхан ізноў зрабілі паветам, бо тут нарадзілася і жыла жонка тагачаснага караля Карэі — вана Макчо.

За час свайго існавання Пхёнчхан некалькі разоў мяняў сваі межы, апошняе змяненне адбылося ў 1996 годзе.

Пхёнчхан размешчаны ў гарах Тхэбэксан па цэнтры правінцыі Канвандо. У межах павета знаходзяцца болей за 100 пікаў вышынёй больш за 1000 метраў. Мяжуе з Канынам, Чхонсонам, Хвэнсонам, Ёнволем і Ханчхонам.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Пхёнчхан адміністрацыйна дзеліцца на 1 павятовы горад (ып) і 7 валасцей (мен)[2]:

Хангыль Плошча, км2 Насельніцтва, чал. Унутраны падзел Заўвагі
павятовы горад Пхёнчхан 평창읍 161,43 9559 31 ры Тут знаходзіцца ўрад павета.
воласць Ёнпхён 용평면 135,38 3019 8 ры Буйны гарналыжны курорт.
воласць Мітхан 미탄면 109,74 1981 9 ры
воласць Панным 방림면 120,8 2453 3 ры
воласць Понпхен 봉평면 217,47 5273 9 ры
воласць Тэгваллен 대관령면 221,6 6165 6 ры Тут размешчаны спартыўны комплекс Пхёнчхана.
воласць Тэхва 대화면 166,65 5942 5 ры
воласць Чынбу 진부면 331,14 10 203 18 ры

Зімовыя Алімпійскія гульні 2018

[правіць | правіць зыходнік]

З трэцяй спробы Пхёнчхану ўсё ж такі атрымалася стаць сталіцай зімовай Алімпіяды. 6 ліпеня 2011 года падчас сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у паўночнаафрыканскім Дурбане была прынята пастанова пра тое, што Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года пройдуць у паўднёвакарэйскім горадзе. Пхёнчхан абыйшоў германскі Мюнхен і французскі Ансі, якія таксама прэтэндавалі на правядзенне алімпіяды. Сталіца Гульняў-2018 вызначылася ў першым туры: карэйскі горад атрымаў большасць галасоў[3].

Вынікі галасавання
Кандыдаты Краіна 1-ы раўнд
Пхёнчхан Сцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя 63
Мюнхен Сцяг Германіі Германія 25
Ансі Сцяг Францыі Францыя 7

У лютым 2009 года ў Пхёнчхане праходзіў Чэмпіянат свету па біятлоне-2009.

У студзені 2013 года ў горадзе адбыліся Спецыяльныя Сусветныя Зімовыя Алімпійскія гульні (для людзей з абмежаванымі разумовымі магчымасцямі[4].

Пхёнчхан — шматфункцыянальны гарналыжны курорт, дзе размешчаны: лыжны комплекс «Альпензія», біятлонны комплекс, гарналыжны цэнтр «Ёнпхён» і стадыён «Чунбон», цэнтр для скачкоў з трампліна, парк для сноўборда і фрыстайла «Пугван Фенікс Парк», санка-бабслейная траса.

Галоўныя культурныя славутасці — будысцкія манастыры Вальджонс і Санвонс.

  1. Мюнхен, Анси и Пхенчхан — кандидаты на проведение Игр-2018(недаступная спасылка)
  2. Адміністрацыйны падзел Пхёнчхана. (кар.). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 30 снежня 2009.
  3. МОК назвал столицу Олимпиады-2018. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 21 сакавіка 2018.
  4. В Пхёнчхане состоялось открытие Специальной Олимпиады Архівавана 31 сакавіка 2018.