Перайсці да зместу

Пхеньян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пхеньян
평양 직할시, 平壤直轄市
Краіна
Каардынаты
Плошча
2 653 км²
Вышыня цэнтра
27 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 863 000 ± 1 000 чал. (2015)[1]
Часавы пояс
Пхеньян на карце КНДР
Пхеньян (Паўночная Карэя)
Пхеньян
Пхеньян (Паўночная Карэя)
Пхеньян

Пхенья́н (кар.: 평양) — сталіца, адміністрацыйны, культурны і гістарычны цэнтр Паўночнай Карэі. Насельніцтва 3,7 млн жыхароў (2005).

Пхеньян — адзін з самых старажытных гарадоў Карэі — закладзены ў 1122 годзе да н.э. У 427668 гадах сталіца каралеўства Кагурджа. Потым горад быў знішчаны кітайскімі войскамі. У перыяд з 918 да 1392 года Пхеньян выконваў ролю сталіцы Карэі. З 1592 да 1593 года часова быў захоплены японцамі. З 17 стагоддзя палітычны і культурны цэнтр паўночна-заходняй Карэі. У 1627 годзе Пхеньян зноў быў захоплены і знішчаны кітайскімі войскамі. Пад час кітайска-японскай вайны 18941895 гадоў горад быў значна пашкоджаны. У 19101945 гадах ён быў адбудаваны пад час японскай акупацыі. У 1945 годзе горад быў вызвалены савецкімі войскамі. З 1948 года — Пхеньян сталіца Паўночнай Карэі. У часе Карэйскай вайны горад знаходзіўся пад кантролем войскаў ААН, але потым быў заняты кітайскімі і паўночнакарэйскімі войскамі. Пасля вайны горад быў адбудаваны пры дапамозе СССР і Кітаю.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Пхеньян падзелены на 19 акругаў (гуёк) і 4 раёны (кун).

Клімат мусонны, з рэзкім адрозненнем пораў году і сезонаў засухі і дажджоў. Тэмпература паветра ў студзені −8 °C, у ліпені 24 °C. Гадавая колькасць ападкаў каля 1000 мм.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]