Публій Сульпіцый Квірыній
Публій Сульпіцый Квірыній (лац.: Publius Sulpicius Quirinius, стар.-грэч.: Κυρήνιος, варыянты транскрыпцыі — Квірыній, Кірыній, Кірэній; нар. каля 45 года да н.э.; памёр 21 год н.э.) — старажытнарымскі палітычны дзеяч, консул 12 года да н.э.; двойчы рымскі намеснік правінцыі Сірыі (4 год да н.э. і 6 год н.э.). Праведзены ім па наказе цэзара Аўгуста перапіс насельніцтва перасякаецца з біблейскай, новазапаветнай гісторыяй (Лук. 2:2): з прычыны гэтага перапісу Іосіфу з Марыяй давялося адправіцца ў родны горад Віфлеем, дзе і нарадзіўся Ісус.
Жыццядзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Публій Сульпіцый паходзіў з італійскага горада Ланувій. Сярод яго продкаў не было найвысокіх магістратаў Рымскай рэспублікі.
Пра раннія этапы кар’еры Квірынія нічога не вядома. У 15 году да н.э. ён быў праконсулам правінцыі Крыт і Кірэнаіка, дзе паспяхова змагаўся з племем гарамантаў. Вярнуўшыся ў Рым з рэпутацыяй удачлівага палкаводца, ён быў абраны консулам на 12 год да н.э.. Пазней Аўгуст прызначыў яго намеснікам Галатыі і Памфіліі (5 — 3 гады да н.э.), дзе Квірыній авалодаў крэпасцю гаманадаў, народнасці Кілікіі.
У якасці дарадцы знаходзіўся ў свіце ўнука імператара Аўгуста, Гая Цэзара, у падарожжы на Усход (1 г. да н.э. — 4 г. н.э.)[1].
Пасля — рымскі ўладар Сірыі (па каляндарным вылічэнні той эпохі 759—764 года ад заснавання Рыма).
Рымскі намеснік Сірыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля выгнання Ірада Архелая ў 6 годзе — дата, засведчаная Касіем Дыёнам[2], — Юдэя падпала пад наўпростае кіраванне Рыма і ўвайшла ў склад правінцыі Сірыі, і імператар Аўгуст прызначыў праконсула Квірынія ў Сірыю спаганяць падаткіІосіф Флавій. У той жа час Капоній быў пасланы пракуратарам у Юдэю, але Квірыній прыйшоў і туды, бо збор падаткаў ва ўсёй правінцыі быў яго адменным абавязкам[3]. Для вызначэння падлеглай да спаганяння сумы быў зроблены па загадзе цэзара перапіс мясцовага насельніцтва: апроч ліку душ, кожны абавязаны быў паказаць свой стан і памер зямлі, якой валодаў.
Збор падаткаў з перапісам выклікаў вялікае незадавальненне сярод яўрэяў, і адкрыты мяцеж быў папярэджаны толькі стараннямі першасвятара Язара[4]. І ўсё ж вынікам стала паўстанне Юды Галілеяніна і ўтварэнне партыі зелотаў[5]. Іосіф Флавій кажа пра гэты збор таксама і ў іншым месцы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Першая жонка — Клаўдзія, дачка Апія Клаўдыя Пульхра, консула 38 г. да н.э..
- Другая жонка — Эмілія Лепіда (каля 4 года н.э.; развод каля 18 года).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іосіф Флавій. Юдэйскія старажытнасці.
- Мэцью Бансон. Энцыклапедыя Рымская імперыя. М. Тэра — Кніжны клуб, 2001. Артыкул «Квірыній Публій Сульпіцый».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Публій Сульпіцый Квірыній (руск.). ancientrome.ru.