Перайсці да зместу

Прапойскае паўстанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прапойскае паўстанне
Асноўны канфлікт: Беларускі антысавецкі супраціў (1918—1933)
physical
Прапойскае паўстанне
Прапойскае паўстанне
Дата 1919 — 1920
Месца Прапойск і ваколіцы
Вынік Паўстанцы разбітыя
Праціўнікі
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Паўстанцы Расія РСФСР

Прапойскае паўстанне, таксама вядомае як Слаўгарадскае паўстанне — антыбальшавіцкае паўстанне, якое ахапіла большую частку тэрыторыі Прапойскага раёну.

Асноўнай прычынай паўстання быў пратэст супраць палітыкі ваеннага камунізму і гвалтоўных рэквізіцый харчавання, а таксама нацыянальны ўціск. У пачатку 1919 г. рашэннем бальшавіцкіх уладаў Віцебская, Смаленская, Магілёўская губэрні былі вылучаныя з БССР і далучаныя да РСФСР. На гэтай тэрыторыі з боку мясцовага партыйнага і савецкага кіраўніцтва панавалі антыбеларускія настроі.

Хада паўстання

[правіць | правіць зыходнік]

Паўстанне ахапіла тэрыторыю Прапойскага местачковага, Васькаўскага, Ржаўскага, Кульшыцкага, Іванішчавіцкага, Чэрнякоўскага, Гайшынскага, Гіжэнскага сельсаветаў. Паўстанне мела свой штаб, які знаходзіўся ў вёсцы Жалезенцы Іванішчавіцкага сельсавета.

Паводле савецкіх архіўных дакументаў, паўстанцы «убівалі чырвонаармейцаў, адбіралі абмундзіраванне і снараджэнне», але не наносілі ніякай шкоды мірнаму насельніцтву. Кіраваў паўстаннем, паводле адной версіі, Аляксандр Вазіла, рэвалюцыянер з 1908 года, паэт. Выступленні працягваліся да 1921 года, а ў Чэрняхоўскім, Іванішчавіцкім сельскіх саветах да 1929 года.