Поўдзень ЗША
Поўдзень ЗША, таксама паўднёвыя штаты ЗША (англ.: The American South, The South), нефармальныя назвы — Дзіксі, Дзіксілэнд (англ.: Dixie, Dixieland[1]) — буйны эканоміка-геаграфічны і гісторыка-культурны рэгіён ЗША, размешчаны на паўднёвым усходзе краіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Поўдзень як рэгіён дакладна не супадае з геаграфічным поўднем ЗША, але звычайна вызначаецца як такі, які ўключае штаты, што змагаліся за Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі ў Грамадзянскай вайне.
У другой палове XX стагоддзя ў выніку барацьбы афраамерыканскага насельніцтва за свае правы, жыццёвы ўклад Поўдня зведаў істотныя змены. Змянілася і дэмаграфічная сітуацыя, бо ў выніку масавай міграцыі «белых» на Поўдзень, афраамерыканцы ператварыліся ў меншасць. Тым не менш, іх адсотак у большасці паўднёвых штатаў вышэй сярэдняга па краіне, дасягаючы піка ў штаце Місісіпі (38 % паводле ацэнак на 2007 год). Унутры гэтага буйнога рэгіёну цяпер вылучаюцца некалькі субрэгіёнаў, даволі адметных адзін ад аднаго па дэмаграфіі, культуры, а таксама тэмпах эканамічнага і сацыяльнага развіцця.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйна тэрыторыя ЗША умоўна дзеліцца на тры буйных рэгіёны: прамыслова развітая, пераважна «белая» Поўнач, былы рабаўласніцкі Поўдзень са значной афраамерыканскай меншасцю і каланізаваны Захад, дзе прыкметна прысутнасць лацінаамерыканскага элемента.
У шырокім сэнсе Поўдзень ўключае наступныя штаты: Аклахома, Алабама, Арканзас, Віргінія, Джорджыя, Дэлавэр, Заходняя Віргінія, Кентукі, Луізіяна, Місісіпі, Мэрыленд, Паўднёвая Караліна, Паўночная Караліна, Тэнэсі, Тэхас, Фларыда.
Унутры Поўдня вылучаюцца наступныя субрэгіёне:
- Верхні Поўдзень: штаты Тэнесі, Кентукі, Арканзас, паўднёвыя раёны штатаў Агая, Місуры, Індыяна і інш.
- Глыбокі Поўдзень: штаты Луізіяна, Місісіпі, Алабама — найбольш кансерватыўная частка амерыканскага Поўдня і найбольш палярызаваная па расавай прыкмеце (найбольш яркая фактычная сегрэгацыя).
- Моцны Поўдзень: штаты, палітычныя прыхільнасці насельніцтва якіх традыцыйна палярызаваныя па расавай прыкмеце. Больш за 90 % белых галасуюць за рэспубліканцаў, а больш за 90 % афраамерыканцаў за дэмакратаў. Да сярэдзіны XX стагоддзя — наадварот.
- Стары Поўдзень: паўднёвыя штаты, якія ўзніклі яшчэ ў часы брытанскай каланізацыі: Джорджыя, Паўночная Караліна, Віргінія, Мэрыленд, Дэлавэр, Паўднёвая Караліна.
- Новы Поўдзень: паўднёвыя штаты, якія здолелі прайсці паспяховую мадэрнізацыю эканамічнага і сацыяльнага жыцця ў другой палове XX стагоддзя і адысці ад традыцыйнай паўднёвай сістэмы: Фларыда, Віргінія, агламерацыя Атланта ў Джорджыі, якая існуе як бы ў адрыве ад правінцыйных раёнаў штата.
- Буферны Поўдзень: буферныя штаты паміж Поўначчу і Поўднем: Мэрыленд, Дэлавэр.
- Нетрадыцыйны Поўдзень: Заходняя Віргінія — горны штат з традыцыйна нізкім узроўнем жыцця.