Політэхнічны ўніверсітэт імя Кім Чхэка
Політэхнічны ўніверсітэт імя Кім Чхэка | |
---|---|
김책공업종합대학 | |
Арыгінальная назва | 김책공업종합대학 |
Міжнародная назва | Kim Chaek University of Technology |
Заснаваны | 1948 |
Студэнты | каля 10 000 чал. |
Краіна | |
Размяшчэнне | Пхеньян, КНДР |
Сайт | kut.edu.kp |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Політэхнічны ўніверсітэт імя Кім Чхэка — універсітэт у КНДР, будынак якога размешчаны на беразе ракі Тэданган у Пхеньяне. Універсітэт названы ў гонар паўночнакарэйскага палітычнага і ваеннага дзеяча Кім Чхэка. З'яўляецца лепшым універсітэтам у вобласці тэхнікі і тэхналогій у КНДР.
Першапачаткова быў часткай Універсітэта імя Кім Ір Сена, пакуль у 1948 не быў аддзелены ад яго як «Пхеньянскі політэхнічны тэхнікум» (平壤工業大學). У 1951, падчас Карэйскай вайны яго назва была зменена на «Політэхнічны інстытут імя Кім Чхэка» (金策工業大學). У 1988 годзе, у гонар саракагоддзя інстытута статус установы быў павышаны да ўніверсітэта. З 1981 па 1993 год плошча ўніверсітэцкіх кварталаў павялічылася да 400 тыс. м². Універсітэт спецыялізуецца на падрыхтоўцы даследчыкаў у вобласці ядзернай энергіі і абслуговага персанала. Выпускнікі накіроўваюцца прама ў Цэнтр даследавання ядзернай энергіі ў Ёнбёне ці на ядзерныя аб'екты ў Пакчоне.
Універсітэт мае 18 аддзелаў і каля 80 праграм, каля 10 000 студэнтаў і 2 000 супрацоўнікаў. Існуе 10 навукова-даследчых інстытутаў і адна школа выпускнікоў. Універсітэцкія кварталы займаюць агульную плошчу 400 тыс. квадратных метраў.
Дэпартамент навукі і адукацыі Працоўнай партыі Карэі ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва, а Дэпартамент вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі кіруе адміністрацыйнымі справамі.
У бібліятэцы пры ўніверсітэце ўтрымліваецца каля 600 000 кніг.
Аддзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт вытворчага менеджменту
- Факультэт горнай справы
- Факультэт металургічнай інжынерыі
- Факультэт аўтаматызацыі
- Факультэт электронікі
- Факультэт электратэхнікі
- Факультэт марской інжынерыі
- Факультэт сувязі
- Факультэт ядзернай фізікі