Перайсці да зместу

Поль дзю Шаю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Поль дзю Шаю
фр.: Paul Belloni Du Chaillu
Дата нараджэння 31 ліпеня 1835(1835-07-31)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1903(1903-04-30)[3] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, антраполаг, заолаг, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Поль Белані дзю Шаю (фр.: Paul Belloni Du Chaillu, 31 ліпеня 1831 або 1835 — 29 красавіка 1903, Санкт-Пецярбург) — амерыканскі падарожнік, даследчык Афрыкі, этнограф, заолаг і пісьменнік французскага паходжання.

Падрабязнасці яго ранняй біяграфіі і дакладны год нараджэння невядомы (у розных крыніцах указваюцца 1831, 1835 і 1839); нарадзіўся, па розных дадзеных, у Парыжы ці Новым Арлеане. У юнацтве суправаджаў бацьку, супрацоўніка французскай кампаніі, якая займалася афрыканскім гандлем, у падарожжах па заходнім узбярэжжы Афрыкі. У гандлёвым пункце ў Габоне атрымаў адукацыю ад місіянераў і, заняўся вывучэннем гэтай краіны, яе прыроды і мясцовых жыхароў, што пасля стала асновай яго навуковай дзейнасці. У 1852 годзе апублікаваў шэраг артыкулаў па дадзенай тэме ў нью-ёркскай прэсе і ў 1855 годзе быў накіраваны Акадэміяй прыродазнаўчых навук у Філадэльфіі, якая пераканалася ва ўзроўні яго ведаў, у афрыканскую экспедыцыю. З 1855 па 1859 год займаўся даследаваннем абласцей Заходняй Афрыкі ў раёне экватара, вывучыўшы значныя раёны дэльты ракі Агавэ і вусці Габона. Падчас падарожжаў назіраў вялікую колькасць буйных чалавекападобных малпаў (гарыл), на той момант вядомых вучоным толькі па некалькіх шкілетах, і, па ўласных запэўненнях, паляваў на іх. Першы белы чалавек у найноўшай гісторыі, які назіраў і апісаў гарыл.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #117657271 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France Paul Belloni Du Chaillu // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. https://africanistes.revues.org/2785
  4. а б LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.