Пнеўмакок (Streptococcus pneumoniae) — бактэрыя роду стрэптакокаў. Узбуджальнік крупознай пнеўманіі і іншых запаленчых захворванняў органаў дыхання. Клеткі дыяметрам 0,5-1,25 мкм, часта парныя, сферычныя ці авальныя, нерухомыя, грамстаноўчыя, аэробы, гетэратрофы. Мала ўстойлівыя да ўздзеянняў навакольнага асяроддзя. Маюць фактары патагеннасці (капсула і інш.). Пры парушэнні нармальных ахоўных механізмаў (напрвыклад, пры віруснай інфекцыі дыхальных шляхоў) бактэрыі з зева пранікаюць у лёгкія.