Перапіс насельніцтва Беларусі (2019)
Перапіс насельніцтва Беларусі 2019 года — трэці агульнадзяржаўны перапіс насельніцтва ў незалежнай Беларусі, які адбыўся з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. Напярэдадні Беларускі статыстычны камітэт распачаў высылаць на мабільныя тэлефоны грамадзянаў SMS-паведамленні пра тэрміны перапісу[1]. Перапісны ліст складаецца з 49 пытанняў. Нацыянальнымі актывістамі распачата акцыя па прапагандзе сярод насельніцтва краіны беларускай мовы ў пытаннях 12 і 13 перапіснога ліста, як сродка ўплыву на далейшую палітыку дзяржавы[2].
Правядзенне
[правіць | правіць зыходнік]Прыняць удзел у перапісе ўпершыню стала магчыма наступнымі спосабамі:
- інтэрнэт-перапіс
- на стацыянарных участках
- па месцы жыхарства
Праграма перапісу
[правіць | правіць зыходнік]Пералік пытанняў, па якіх адбываецца збор персанальных звестак у дачыненні грамадзянаў Беларусі, зацверджаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь[3]:
- Пытанні, датычныя асноўных дэмаграфічных характарыстык
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- ідэнтыфікацыйны нумар;
- дата нараджэння, узрост;
- пол;
- сваяцкія ці іншыя стасункі з асобай, пазначанай першай у хатняй гаспадарцы;
- стан у шлюбе (для асоб ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых);
- месца нараджэння.
- Пытанні, датычныя міграцыйнай актыўнасці
- бесперапыннасць пражывання ў гарадскім паселішчы ці сельскай мясцовасці гэтага адміністрацыйнага раёна;
- перыяд прыбыцця ў дадзены населены пункт;
- месца папярэдняга жыхарства;
- пражыванне болей за 1 год безупынна ў якой-небудзь іншай краіне;
- краіна, у якой пражываў рэспандэнт да даты прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь на сталае месца жыхарства;
- месяц і год прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь;
- прычына прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь на сталае месца жыхарства;
- намер і прычына, па якой плануецца выехаць з Рэспублікі Беларусь (для асоб ва ўзросце 15—74 гадоў);
- тэрмін, на які плануецца выехаць з Рэспублікі Беларусь.
- Пытанні, датычныя нацыянальна-этнічных характарыстык
- нацыянальнасць (паводле самавызначэння і жадання рэспандэнта, для дзяцей — па вызначэнні бацькоў).
- родная мова;
- мова, на якой рэспандэнт звычайна размаўляе дома;
- іншая(-ыя) мова(-ы), якой(-імі) вольна валодае рэспандэнт.
- Пытанні, датычныя адукацыі
- узровень адукацыі (для асоб ва ўзросце 10 гадоў і старэйшых), наяўнасць навуковай ступені;
- уменне чытаць і пісаць;
- навучанне ва ўстанове адукацыі (для асоб ва ўзросце 6—60 гадоў);
- наведванне дзіцём дашкольнай установы (для дзяцей ва ўзросце 3—7 гадоў, якія не наведваюць школу).
- Крыніцы сродкаў да існавання, якія маюцца ў 2019 годзе.
- Пытанні, датычныя занятасці (для асоб ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых)
- асноўная аплачваная работа, занятак, які прыносіць прыбытак, ці работа без аплаты працы ў сваяка (далей — работа) у апошні тыдзень да пачатку перапісу насельніцтва;
- месцазнаходжанне працы;
- прычына, па якой рэспандэнт не працуе ў населеным пункце па месцы жыхарства;
- перыядычнасць выезду на працу на тэрыторыю іншай дзяржавы;
- характарыстыка работы, якую выконвае рэспандэнт;
- кім рэспандэнт з’яўляўся на працы (статус у занятасці);
- пошук працы рэспандэнтам цягам апошняга месяцу да пачатку перапісу насельніцтва, гатоўнасць прыступіць да яе ў найбліжэйшыя 2 тыдні;
- прычына адмовы ад пошуку працы.
- Колькасць народжаных дзяцей (для жанчын ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых).
- Пытанні, датычныя жыллёвых умоваў
- месца жыхарства;
- колькасць хатніх гаспадарак, якія жывуць у памяшканні, і іхні склад;
- памер агульнай плошчы аднакватэрнага жылога дому ці кватэры;
- існыя віды дабрабыту ў памяшканні, якое выкарыстоўваецца для пражывання;
- уласнік памяшкання, якое выкарыстоўваецца для пражывання;
- колькасць жылых пакояў, якую займае хатняя гаспадарка.
- Часовае пражыванне (побыт) на дату правядзення перапісу насельніцтва сярод членаў хатняй гаспадаркі асоб, якія стала пражываюць па-за межамі Рэспублікі Беларусь
- Пытанні, датычныя сельскагаспадарчай дзейнасці
наяўнасць ва ўласнасці або валоданні, карыстанні хатняй гаспадаркі зямельных надзелаў у 2019 годзе з пазначэннем іхняй колькасці;
- характарыстыка зямельных надзелаў (месцазнаходжанне і агульная плошча, у тым ліку занятая пад пасевы па відах сельскагаспадарчых культураў) і мэты іхняга выкарыстання;
- наяўнасць на земляных надзелах пладова-ягаднага дрэвастану і хмызнякоў на 1 кастрычніка 2019 г.;
- колькасць (плошча) пладова-ягаднага дрэвастану ў пладаносным узросце па відах;
- наяўнасць у гаспадарцы скаціны, птушкі і пчоласем’яў на 1 кастрычніка 2019 года;
- колькасць скаціны і птушкі па відах, колькасць пчоласем’яў.
У дачыненні асоб, якія часова пражываюць у Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У дачыненні асоб, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, праграма была іншай:
- адрас у перыяд прахаджэння перапісу;
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- пол;
- дата нараджэння;
- краіна нараджэння;
- грамадзянства;
- краіна сталага пражывання;
- мэта прыезду ў Рэспубліку Беларусь.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]20 лютага 2020 года Нацыянальны статыстычны камітэт расказаў пра першыя вынікі перапісу насельніцтва 2019 года. Як паказваюць лічбы, у краіне жыве 9 413 446 чалавек, больш жанчын (53,8%). У сталіцы жыве 2 018 281 чалавек. У Брэсцкай вобласці жыве больш за 1 000 348 чалавек, у Віцебскай — больш за 1 135 000, у Гомельскай — больш за 1 388 000, у Гродзенскай — больш за 1 026 000, у Магілёўскай — больш за 1 024 000. Больш за ўсё жыхароў зафіксавана ў Мінскай вобласці — больш за 1 471 000.[4]
Зноскі
- ↑ "Перапіс насельніцтва-2019". Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2019-10-10.
- ↑ Галіна Абакунчык (2019.10.04 23:11). "Перапіс-2019 распачаўся. На якія пытанні варта звярнуць увагу?". Белсат. Праверана 2019-10-10.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 июня 2018 г. № 505 «Об утверждении программы переписи населения Республики Беларусь 2019 года»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2019. Праверана 11 кастрычніка 2019.
- ↑ Борисевич, Катерина (20 лютага 2020). "В стране нас стало меньше, в Минске — больше. Первые итоги переписи населения — 2019"(руск.). TUT.BY. Архівавана з арыгінала 8 ліпеня 2020. Праверана 2020-09-12.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 Архівавана 10 кастрычніка 2019. на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь
- Перапіс насельніцтва — 2019 Архівавана 10 кастрычніка 2019. на сайце Тэлерадыёкампаніі «Гомель»