Пемба
Выгляд
Пемба | |
---|---|
суахілі Pemba | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 984 км² |
Насельніцтва | 479 831 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 487,63 чал./км² |
Размяшчэнне | |
5°13′ пд. ш. 39°44′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пе́мба (суахілі: Pemba) — каралавы востраў ва Усходняй Афрыцы, паміж 4°50' і 5°30' паўднёвай шыраты, за 50 км на поўнач ад Занзібара. Належыць Танзаніі, куды ўвайшла ў 1964 годзе разам з Занзібарам.
Даўжыня 75 км, шырыня 10 км, плошча 984 км². Вышыня да 99 м. Адасабляецца ад мацерыка пралівам Пемба. Клімат мусонны. Пераважае хмызняковая расліннасць. Вырошчваюцца гваздзіковае дрэва, какосавая пальма. Галоўныя гарады — Чакэ-Чакэ і Ветэ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 289. — 671 с. с илл. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 264. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).