Паўднёва-Усходні Сулавесі
Паўднёва-Усходні Сулавесі | |||||
---|---|---|---|---|---|
індан.: Sulawesi Tenggara | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Кендары | ||||
Дата ўтварэння | 23 верасня 1964 | ||||
Губернатар | Lukman Abunawas[d] | ||||
Афіцыйныя мовы | інданезійская мова | ||||
Насельніцтва | 2 417 962 (2 014) | ||||
Нацыянальны склад | бугі (19%), бітунгцы (25.43%), муна (15%) | ||||
Канфесійны склад | Іслам (95%) | ||||
Плошча | 38 140 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
61 м | ||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Код ISO 3166-2 | ID-SG | ||||
Паштовыя індэксы | 93111 - 93963 | ||||
Код аўтам. нумароў | DT | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Дэвіз | Bolimo Karo Somanamo Lipu (Кожны павінен абараніць агульнае) | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёва-Усходні Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Tenggara) — правінцыя на паўднёвым усходзе вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 38 140 км². Насельніцтва (2014 г.) - 2 417 962 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Кендары.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Правінцыя Паўднёва-Усходні Сулавесі займае паўднёва-усходнюю ўскраіну вострава Сулавесі, а таксама бліжнія астравы Бутон, Вавоні, Кабаэна, Муна, Туканг-Бесі і інш. Значная частка тэрыторыі пакрыта гарамі і пагоркамі, на схілах якіх захаваліся першародныя лясы з рэдкімі відамі флоры і фаўны. На поўдні вылучаецца рэгіён з вапняковымі глебамі і саваннамі. Каля ўзбярэжжа Сулавесі і астравоў шмат каралавых рыфаў.
На поўначы Паўднёва-Усходняга Сулавесі здабываюць нікель. На ўсходзе ад вострава Сулавесі вядзецца здабыча нафты іншаземнымі кампаніямі. На востраве Бутон маюцца багатыя запасы высокаякаснага прыроднага асфальта.
Клімат субэкватарыяльны пасатны, у гарах пераходны да ўмеранага. Сярэдняя гадавая тэмпература амаль не змяняецца на працягу года і ў нізінах трымаецца каля +28 °C. Найбольш вільготныя месяцы прыпадаюць на лістапад — сакавік.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIV ст. на востраве Бутон склалася асобная дзяржава, заснаваная дынастыяй яванскага паходжання. У 1542 г. яе валадары прынялі іслам і тытул султанаў. У 1667 г. Бутонскі султанат трапіў у залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. увайшоў у склад незалежнай Інданезіі. У 1964 г. была сфарміравана правінцыя Паўднёва-Усходні Сулавесі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Рост насельніцтва ў Паўднёва-Усходнім Сулавесі[2]:
1971 | 1980 | 1990 | 1995 | 2000 | 2010 | 2014 |
714 120 | 942 302 | 1 349 619 | 1 586 917 | 1 821 284 | 2 232 586 | 2 417 962 |
Этнічны склад насельніцтва правінцыі стракаты, прадстаўлены бугамі, бітунгцамі, муна, баджа, талакі. Большасць вернікаў спавядае іслам.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі залежыць ад экспарту сырой нафты. Асноўныя спажыўцы — Кітай і Нідэрланды. Большасць насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай, накіраванай пераважна на спажыванне. Таварны характар маюць плантацыі дрэў, якія даюць каштоўную драўніну. У гарадах працуюць дробныя прадпрыемствы пераважна харчовага прызначэння.
Зноскі
- ↑ а б Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 3165.
- ↑ Badan Pusat Statistik
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Provinsi Sulawesi Tenggara Архівавана 1 ліпеня 2010.
- Southeast Sulawesi Province
- Southeast Sulawesi Tourism Travel Guide Архівавана 4 ліпеня 2014.