Слаявіна ліставатая. Зверху жаўтавата-зеленаватая, шэрая, зялёна-бурая, з сарэдыямі, радзей з пладовымі целамі (апатэцыямі), знізу белая, карычневая ці чорная, прымацаваная да субстрату. Споры па 8 у сумцы, бясколерныя, аднаклетачныя. Фотабіёнт — водарасць з роду трэбуксія (Trebouxia).